Грэнландскі ўніверсітэт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Грэнладскі ўніверсітэт (грэнл.: Ilisimatusarfik) — універсітэт, размешчаны ў Нууку, Грэнландыя. Большасць курсаў выкладаецца на дацкай і грэнландскай мовах. З 2007 года ва ўніверсітэце навучалася каля 150 студэнтаў, амаль усе - мясцовыя жыхары. Каля 14 выкладчыкаў і пяць адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў ажыццяўлялі вучэбны працэс. Малая колькасць студэнтаў тлумачыцца палітыкай ўрада, якая дазваляе студэнтам атрымаць бясплатную вышэйшую адукацыю ў любым месцы ў Еўропе ці Паўночнай Амерыцы. Ilisimatusarfik размешчаны на гістарычным месцы - Herrnhut mission, але плануецца пераезд у новы будынак Ilimmarfik ў 2009 годзе. Бюджэт універсітэта - 14,8 мільёна дацкіх крон.
Ва універсітэце - чатыры факультэты:
- Эканомікі і менеджменту
- Філалогіі, літаратуры і журналістыкі
- Культурнай і сацыяльнай гісторыі
- Тэалогіі
