Грэхем Сазэрленд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Грэхем Вівіян Сазэрленд (англ.: Graham Vivian Sutherland; 24 жніўня 1903, Стрэтхэм, Лондан — 17 лютага 1980, Лондан) — брытанскі мастак, які працаваў у галінах экспресіянісцкага, абстрактнага і сюррэалістычнага жывапісу. Вядомы таксама як мастак-партрэтыст.

З 1952 па 1961 Сазэрленд выконвае заказ па вырабе вялікага габелена Хрыстос у Славе для адноўленага з руін пасля вайны кафедральнага сабора ў Кавентры. У гэты перыяд мастак піша таксама многія з створаных ім партрэтаў, у тым ліку партрэт Уінстана Чэрчыля (1954), які быў пазней знішчаны па патрабаванні жонкі прэм'ер-міністра. Эскізы для гэтага партрэта, тым не менш, захаваліся.

У 1965 годзе Музей сучаснага мастацтва ў Турыне (Galleria d'Arte Moderna) арганізуе першую поўную выставу створаных Г. Сазэрлендам прац.

Грэхем Сазэрленд у 1960 годзе быў узнагароджаны брытанскім ордэнам Заслуг. З 1962 года ён - ганаровы доктар Оксфардскага ўніверсітэта.