Гуанака

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гуанака
Lama guanicoe 2005-02-13.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Парнакапытныя

Падатрад:

Мазоляногія

Сямейства:

Вярблюдавыя

Род:

Ламы

Від:

Гуанака

Навуковая назва

Lama guanicoe Statius Müller, 1776

Арэал

Lama guanicoe range map.png

ITIS   625029
NCBI   9840

Гуана́ка (Lama guanicoe) — млекакормячае роду ламаў сямейства вярблюдавых.

Трапляецца на сухіх паўпустынных высакагор'ях (да 5000 м) Андаў Паўднёвай Амерыкі. Жывуць невялікімі статкамі (да 20 галоў).

Даўжыня цела 180—225 см, хваста 15—25 см, вышыня 90—130 см, маса 48—96 кг. Цела ўкрыта бураватай шэрсцю (даўжыня 6—10 см). Шыя і канечнасці доўгія, тулава пакарочанае. Нараджае адно, зрэдку двух дзіцянят. Корміцца травяністай расліннасцю.

Аб'ект палявання. Продак свойскай ламы.