Губіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Губіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Губічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 772
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Губічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Губіцкага сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабудскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Асавок, Баец, Барок, Васход, Даліна, Елянец, Лявады, Недайка, Падчыстае, Салаўёў, Старая Буда, Светлы, Ясмень)[2]. 22 сакавіка 2018 года скасаваны пасёлак Салаўёў[3].

У склад Губіцкага сельсавета ўваходзілі ў наш час не існыя: да 1930 года пасёлак Дубенск, да 1964 года пасёлак Падлессе (да 1929 года меў назву Пяціхатка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 772 чалавекі[4], з іх 93,1 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,8 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]