Гуга Юнкерс
| Гуга Юнкерс Hugo Junkers |
|
| Дата нараджэння: | 3 лютага 1859 |
|---|---|
| Дата смерці: | 3 лютага 1935 (76 гадоў) |
Гуга Юнкерс (ням. Hugo Junkers; 3 лютага 1859 — 3 лютага 1935) — прафесар, выдатны нямецкі інжынер, вынаходнік і авіяканструктар, заснавальнік кампаніі «Junkers & Co», аўтар шэрагу вынаходак у розных галінах тэхнікі.
Сталыя гады[правіць]
Гуга Юнкерс заклаў падмурак фірмы Бош Тэрматэхніка, заснаваўшы ў 1895 годзе ў горадзе Дэсаў фірму "Junkers and Co." па вытворчасці газавых прыбораў (з 1992 года ў Дэсаў існуе тэхнічны музей Гуга Юнкерс).
Гуга Юнкерс стаў прафесарам Аахенскай вышэйшай тэхнічнай школы і атрымаў патэнт на каларыфер - правобраз сучаснай газавай калонкі. У 1895 годзе заснаваў фабрыку па вытворчасці газавых прыбораў у Дэсаў. Да 1904 года фабрыка выпускае ўжо 19 мадэляў прыбораў. Да воданагравальніка дадаліся ахаладжальнікі, а таксама вентыляцыйнае абсталяванне.
Гуга Юнкерс атрымлівае патэнты на розныя спосабы апрацоўкі ліставога металу. У 1911 годзе Гуга Юнкерс становіцца лідарам па колькасці афіцыйна зарэгістраваных патэнтаў.
У 1915 годзе з'яўляецца першы цэльнаметалічны самалёт распрацоўкі Юнкерс. Далейшыя распрацоўкі мадэляў самалётаў ідуць у напрамку стварэння ўніверсальнага самалёта для перавозкі грузаў і пасажыраў - ўвасаблення мары Юнкерс аб тым, што грамадзянская авіяцыя дазволіць людзям хутчэй пераадольваць адлегласці, што палепшыць кантакты паміж нацыямі і знізіць напружанасць у свеце. Першы серыйны пасажырскі самалёт у свеце - Ju 52. У 1925 годзе прадпрыемства Junkers ў саюзе з кампаніяй «Deutsche Aero Lloyd» арганізавала фірму «Lufthansa».
Вынаходкі і распрацоўкі[правіць]
- Патэнт на каларыфер - правобраз сучаснай газавай калонкі.
- Патэнты на розныя спосабы апрацоўкі ліставога металу.
- Распрацоўка першага ў свеце суцэльнаметалічнага самалёта.
- Першы серыйны пасажырскі самалёт Ju 52.
