Гуга фон Гофмансталь

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гуга фон Гофмансталь

Гуга фон ГОФМАНСТАЛЬ (ням.: Hugo von Hofmannsthal; 1.2.1874, Вена — 15.7.1929) — аўстрыйскі пісьменнік і драматург, прадстаўнік т.зв. венскай школы імпрэсіянізму.

Вывучаў права і раманскія мовы і літаратуры ў Вене.

У 1906 пачаў супрацоўніцтва з кампазітарам Р. Штраусам, для якога напісаў п'есы-лібрэта «Электра» (1906, паводле аднайм. драмы 1904) і «Кавалер руж» (1911). У 1917 разам з М. Райнгартам заснаваў Зальцбургскі музычны фестываль. Аўтар аднаактовых вершаваных драм «Смерць Тыцыяна» (1892), «Дурань і смерць» (1894), п'ес «Эдып і сфінкс» (1906), «Вяртанне Крысціны дамоў» (1910), «Зальцбургскі вялікі тэатр жыцця» (1922), «Вежа» (1925), у якіх захапленне артыстычнай атмасферай і культурай вытанчаных формаў старой Вены спалучаецца з трывожным роздумам аб праблемах сучаснасці. У лірычных вершах (зб. «Вершы і маленькія драмы», 1907), апавяданнях (зб. «Казка 672 начы і іншыя апавяданні», 1895), кнізе эсэ «Паэт і наш час» (1907) па-імпрэсіянісцку тонка перадаў уражанні быцця, нюансы стану душы, непарыўнае адзінства чалавечай гісторыі і культуры.