Гудауцкі раён
| Краіна | Абхазія |
| Статус | Раён |
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Гудаута |
| Насельніцтва (2003) | 34 869 |
| Плошча | 1640 км² |
Гудауцкі раён (абх.: Гәдоуҭа араион), раён (адзінка адміністрацыйнага падзелу) Абхазіі. Знаходзіцца у заходняй краіны, мяжуе з Сухумскім раёнам на ўсходзе, Гагрскім на захадзе, з Расіяй на поўначы. На поўдні выходзіць да Чорнага мора. Адміністрацыйны цэнтр - Гудаута. Плошча 1640 км², насельніцтва 35 тысяч чалавек (2003). Этнічны склад: абхазы — 79 %, армяне — 12 %, рускія — 6 %, грузіны — 1,7 %.
Буйнейшыя населеныя пункты Гудаута, Новы Афон, Лыхны, Мюсера. Гудауцкі раён — адзіны з раёнаў Абхазіі, які на працягу грузіна-абхазскай вайны 1992-1993 цалкам і стала кантраляваўся абхазскімі ўладамі.
Гудауцкі раён размяшчаецца на тэрыторыі гістарычнай вобласці Бзып, якая з'яўляецца месцам фармавання і кампактнага пражывання бзыбскіх абхазаў — носьбітаў бзыбскага дыялекту абхазскай мовы. Да грузіна-абхазскай вайны 1992—1993 гадоў Гудауцкі раён з'яўляўся адзіным раёнам Абхазіі з перавагай этнічна абхазскага насельніцтва (53,1 %). У раёне маецца некалькі армянскіх сёлаў. Насельніцтва сканцэнтравана на ўзбярэжнай раўнінна-перадгорнай паласе.
