Гуджаратцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гуджаратцы
(ગુજરાતી)
Megwhal woman.jpg
Жанчына ў традыцыйным строі з Саўраштры
Агульная колькасць каля 70 млн
Рэгіёны пражывання Індыя, Пакістан
Мова гуджараці
Рэлігія індуізм, іслам, джайнізм
Блізкія этнічныя групы сінгалы, раджастханцы, сіндхі, пенджабцы, бхілы, колі

Гуджара́тцы (гуджараці ગુજરાતી) — народ у Індыі, асноўнае насельніцтва Гуджарата і сумежных раёнаў Пакістана. У выніку эміграцыі буйныя абшчыны гуджаратцаў таксама склаліся ў Вялікабрытаніі, ЗША, ПАР, Канадзе. Агульная колькасць - каля 70 млн чал.

Гістарычныя адрозненні[правіць | правіць зыходнік]

Гуджаратцы не з'яўляюцца цалкам адзіным народам, а хутчэй прадстаўляюць этналінгвістычную групу, якая падзяляецца на мноства этнарэгіянальных, этнарэлігійных і этнакаставых супольнасцяў. Асабліва вылучаюцца насельнікі Саўраштры, рэгіёна на поўдні Гуджарата, дзе да сяр. XX ст. існавала мноства малых дзяржаў, а таксама сідхі, якія маюць афрыканскае паходжанне. Аднак пры гэтым ўсе яны карыстаюцца адзінай мовай гуджараці.

Сучасныя гуджаратцы - нашчадкі розных этнічных, пераважна арыйскіх супольнасцяў, якія перасяляліся ў Гуджарат з 2 тысячагоддзя да н. э. Яны асімілявалі мясцовыя групы насельніцтва, якое пражывала на паўднёвым захадзе Індыі з часоў Індскай цывілізацыі. У сярэднявеччы з'явіліся выхадцы з Аравіі, Афрыкі і Ірана. Генетычныя даследаванні паказваюць, што больш за траціну гуджаратцаў маюць продкаў у Заходняй Азіі, а астатнія - на поўначы Індыі і Пакістана[1].

Назвы "Гуджарат" і "гуджаратцы" паходзіць ад назвы гуджараў, качавога народа, які з'явіўся на паўночным захадзе сучаснай Індыі і паўднёвым усходзе Пакістана ў IV - VII стст. н. э. і стварыў тут сваю дзяржаву[2]. У XI ст. у гэты рэгіён пранікае іслам. Частка гуджараў захавала індуізм у якасці асноўнай рэлігіі і ператварылася ў касту кшатрыяў (гл. Каста), астатнія сталі мусульманамі і працягвалі традыцыйны паўкачавы вобраз жыцця. Качэўнікі-гуджары і ў нашы дні насяляюць паўночны захад Індыі, Пакістан і Афганістан. У гарадах захаваліся буйныя групы немусульманскага насельніцтва, якое займалася ліхвярствам, гандлем, рознымі рамёствамі.

Істотныя адрозненні паміж супольнасцямі гуджаратцаў асабліва ярка выявіліся ў XX ст., калі адзін гуджаратец Махатма Гандзі стаў заснавальнікам Індыйскай дзяржавы, а другі гуджаратец Мухамад Алі Джына - Пакістана. Сутыкненні паміж індусамі і мусульманамі ў сяр. XX ст. у Гуджараце мелі вельмі востры характар.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Розныя групы гуджаратцаў вядуць розны лад жыцця. Сярод іх ёсць тыя, хто займаюцца пераважна земляробствам, паўкачавой жывёлагадоўляй і ловам рыбы. Як у Індыі, так і ў Пакістане захоўваюцца многія перажыткі феадальнага ладу, асабліва сярод вяскоўцаў, якія часцяком не маюць права на валоданне зямлёй і за яе карыстанне адплачваюцца часткай ураджая. Таксама здаўна існуюць гарадскія супольнасці гандляроў, рамеснікаў і ліхвяроў.

Сярод іншых індыйцаў гуджаратцы асабліва вылучаюцца захаваннем традыцый у вопратцы, асабліва сярод жанчын, яркімі ўпрыгожваннямі, у тым ліку прыроднай касметыкай. Гэта асабліва заўважна сярод жыхароў Саўраштры.

Кулінарныя традыцыі залежаць ад рэлігіі і заняткаў. Так, большасць індуістаў і джайнаў - строгія вегетарыянцы. Мясцовая кухня адрозніваецца рознымі варыянтамі прыгатавання хлеба і закусак. Але найбольш распаўсюджаная страва хічдзі ўяўляе сабою вараны рыс з бабовымі.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова гуджаратцаў адносіцца да індаарыйскай групы індаеўрапейскай сям'і моў.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць гуджаратцаў Індыі - індуісты, але важную ролю адыгрываюць таксама абшчыны мусульман і джайнаў. Гуджаратцы Пакістана спавядаюць іслам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]