Гукапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гу́капіс — такія гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць. Сярод іх вылучаюцца гукавая анафара, эпіфара, кальцо, стык. Асобнымі відамі гукапісу, апрача названых, з'яўляюцца алітэрацыя, асананс, гукаперайманне. У паэтычнай практыцы, як правіла, усе яны выкарыстоўваюцца ў спалучэнні, суадносячыся з лексікай, інтанацыйна-сінтаксічнай арганізацыяй вершаванага радка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]