Гульня прастолаў, тэлесерыял
| Гульня прастолаў | |
| Game of Thrones | |
Winter is coming |
|
| Жанр(ы) | |
|---|---|
| Прадзюсар(ы) | |
| Рэжысёр(ы) |
Цімаці Ван Патэн |
| Сцэнарыст(ы) | |
| Кампазітар(ы) | |
| У галоўных ролях |
Гары Лойд |
| Краіна(ы) | |
| Разрозненне відэа | |
| Тэлевізійны(я) канал(ы) | |
| На экранах | |
| Працягласць серыі |
60 хвіл. |
| Колькасць сезонаў |
1 |
| Колькасць серый |
10 (Спіс серый) |
| Афіцыйны(я) вэб-сайт(ы) | |
| Статус |
перапынак паміж сезонамі |
| IMDb | |
| TV.com | |
| Першы тызер серыяла | |
«Гульня прастолаў» (англ.: Game of Thrones) — амерыканскі тэлесерыял у жанры фэнтэзі, створаны па матывах цыклу раманаў «Песня Лёду і Агню» пісьменніка Джорджа Марціна. Прэм'ера ў ЗША адбылася на канале HBO 17 красавіка 2011 года[2]. 19 красавіка 2011 года, неўзабаве пасля паказу першага эпізоду, было абвешчана пра падаўжэнне серыяла на другі сезон[3]. У Расіі і СНД серыял дэманструе тэлеканал Fox Life з 8 верасня 2011 года[4].
Сюжэт [правіць]
Сюжэт заснаваны на сазе Джорджа Марціна «Песня Лёду і Агню»; кожнаму сезону супастаўляецца адна кніга гепталогіі, з якіх на гэты момант напісаны пяць.
Дзеянне кніг адбываецца на фоне палітычных інтрыг і, пазней, грамадзянскай вайны ў барацьбе за ўладу над выдуманым кантынентам Вестэрас. Роберт Баратэон, кароль Сямі Каралеўстваў, просіць свайго старога сябра Эдарда Старка стаць яго новым Правіцай — галоўным саветнікам. Эдард, падазраючы, што яго папярэднік на гэтым пасту быў забіты, прымае пасаду, каб расследаваць акалічнасці забойства і абараніць караля. У той жа час сваякі каралевы, Ланістэры, спрабуюць узяць Вестэрас пад свой поўны кантроль. Паралельна за морам апошнія прадстаўнікі раней зрынутай Баратэонам каралеўскай сям'і Таргарыеныў адшукваюць саюзнікаў, здольных вярнуць ім трон Сямі Каралеўстваў. Канфлікт паміж гэтымі і іншымі сем'ямі, у тым ліку Грэйджоямі, Талі, Арэнамі і Цірэламі, прыводзіць да вайны. Тым часам, на поўначы, абуджаецца забытае зло, якое стала легендай. Сярод вайны і палітычнай блытаніны, невялікае брацтва, Начны дазор, застаецца адзіным, што стаіць паміж светам людзей і гэтым жахам.
Зноскі
- ↑ Ramin Djawadi taking over ‘Game of Thrones’ , filmmusicreporter.wordpress.com (February 3, 2011).
- ↑ 2,0 2,1 Game of Thrones Premiere Date Announced Афіцыйны блог пра стварэнне серыяла Making game of thrones. 07.01.2010
- ↑ Seidman, Robert Updated: HBO Renews "Game of Thrones" For Second Season; Premiere Grossed 4.3 Million on HBO Sunday Night. TV by the Numbers (April 19, 2011). Праверана 20 красавіка 2011.
- ↑ Гульня Прастолаў/Foxlife. Праверана 4 лістапада 2011.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны вэб-сайт серыяла (англ.)
- Афіцыйны вэб-сайт пра вытворчасць серыяла (англ.)
- Game of Thrones. Westeros.org — раздзел найбуйнейшага фэн-сайта Джорджа Марціна, прысвечаны серыялу (англ.)
- 7kingdoms.ru — рускамоўны фэн-сайт серыяла