Гульні добрай волі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гульні Добрай волі)
Цырымонія адкрыцця Гульняў добрай волі 1986 года

Гульні добрай волі (англ.: Goodwill Games) — міжнародныя спаборніцтвы, па сваім маштабе падобныя да Алімпійскіх гульняў. Праводзіліся раз у 4 гады па ініцыятыве спартыўных арганізацый, дзелавых колаў і грамадскасці ЗША і краін-удзельніц. Пазней Гульні добрай волі былі прададзены іх заснавальнікам Тэдам Цёрнерам кампаніі Time Warner, Аўстралія. Дэвіз Гульняў — «Ад дружбы ў спорце — да міру на Зямлі!».

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Гульні добрай волі былі створаны па ініцыятыве Тэда Цёрнера як альтэрнатыва Алімпійскім гульням, пасля байкоту ЗША і іншымі заходнімі краінамі Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе з-за ўварвання СССР у Афганістан і байкоту СССР Алімпіяды ў Лос-Анджэлесе ў 1984 годзе ў адказ. Гульні добрай волі былі заснаваны на базе бейсбольнага клуба Атланта Брэйвз у 1985 годзе. Афіцыйнымі дабрачыннымі арганізацыямі з’яўляліся Амерыканскія клубы «Хлопчыкі і Дзяўчынкі Злучаных Штатаў Амерыкі» і Міжнародны ЮНІСЕФ.

Першыя Гульні праводзіліся ў Маскве (СССР) у 1986 годзе, у якіх брала ўдзел больш за 3000 спартсменаў з 79 краін, якія разгулялі 182 залатыя медалі ў 18 відах спорту. У канцы спаборніцтваў было пабіта шэсць сусветных рэкордаў, некалькі кантынентальных і нацыянальных (Сяргей Бубка — у скачках з тычкай, Джэк Джойнер-Керсі ў сямібор’і, а таксама ў велагонках былі пастаўлены рэкорды ў мужчын і жанчын). На працягу правядзення Гульняў было пастаўлена шмат сусветных рэкордаў у розных відах спорту.

У далейшым, з заканчэннем «халоднай вайны» і спыненнем практыкі байкатавання Алімпійскіх гульняў рознымі краінамі, неабходнасць правядзення Гульняў добрай волі адпала. Зрэшты, арганізатарам яшчэ доўгі час рознымі спосабамі ўдавалася ўтрымліваць цікавасць сусветнай супольнасці да гэтых спаборніцтваў. Так, у 2000 годзе ў Лейк-Плэсідзе (ЗША) прайшлі першыя зімовыя Гульні Добрай волі, а пятыя Гульні ў 2001 годзе ўпершыню прайшлі па-за межамі СССР і ЗША — у Аўстраліі. Але цікавасць да Гульняў усё ж патроху згасала. У наш час цікаваць ізноў узрасла. У 2015 адбудуцца Летнія Гульні ў Баку, а Зімовыя гульні ў Астане і Алма — Аце.

Летнія гульні[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка СССР, прысвечаная першым Гульням добрай волі
  • Першыя гульні: 5 ліпеня — 20 ліпеня 1986, Масква, СССР (182 спаборніцтвы, 18 відаў спорту; 3 тыс. спартсменаў з 70 краін).
  • Другія гульні: 20 ліпеня — 5 жніўня 1990, Сіэтл, ЗША (21 від спорту; 2,6 тыс. спартсменаў з 54 краін).
  • Трэція гульні: 23 ліпеня — 7 жніўня 1994, Санкт-Пецярбург, Расія (25 відаў спорту; 2 тыс. спартсменаў з 75 краін).
  • Чацвёртыя гульні: 19 ліпеня — 4 жніўня 1998, Нью-Ёрк, ЗША (25 відаў спорту; 2,5 тыс. спартсменаў з больш за 50 краін).
  • Пятыя гульні: 28 жніўня — 9 верасня 2001, Брысбен, Аўстралія (14 відаў спорту; 1300 спартсменаў з 70 краін).
  • Шостыя гульні ў 2005 у Фініксе, ЗША перанесены на 2015, Баку Азербайджан.

Зімовыя гульні[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]