Гунб'ёрн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Гунб'ёрн
дацк.: Gunnbjørns Fjeld
Watkinsmountains.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 68°55′10.2″ пн. ш. 29°53′54.72″ з. д. / 68.9195° пн. ш. 29.898533° з. д. (G) (O) (Я)68°55′10.2″ пн. ш. 29°53′54.72″ з. д. / 68.9195° пн. ш. 29.898533° з. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Greenland.svg Грэнландыя
Рэгіён Сермерсоак
Горная сістэма Хрыбет Уоткінса
Вышыня вяршыні 3694 м[1]
Першае ўзыходжанне 1935 г.
Гунб'ёрн (Грэнландыя)
Гунб'ёрн
Гунб'ёрн (Паўночная Амерыка)
Гунб'ёрн
Гунб'ёрн

Гунб'ёрн (дацк.: Gunnbjørns Fjeld) — самая высокая гара Грэнландыі і найвышэйшая кропка Арктыкі. Належыць горнай сістэме Уоткінса. Знаходзіцца ў поясе гор, вышыня якіх перавышае 2500 м. Размешчана на паўднёвым усходзе вострава, у 100 км ад Дацкага праліва.

Атрымала сваю назву ў гонар першаадкрывальніка Грэнландыі Гунб'ёрна Ульфсана. У ісландскіх сагах гара згадвалася пад імем Хвітсерк, што літаральна азначае «белы сарафан».

Першае задакументаванае ўзыходжанне на Гунб'ёрн было здзейснена 16 жніўня 1935 года Аўгусцінам Курто, Джэкам Лонглендам, Эбі Мункам, Х. Г. Уагерам і Лоўрэнсам Уагерам.

Зноскі