Гуслі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гуслі — старажытнарускі шматструнны шчыпковы інструмент.
Бывае трох відаў:
- крылападобныя, або звончатыя;
- шлемападобныя, або гуслі-псалтыр (сустракаюцца ў Паволжы);
- клавірападобныя, або прамавугольныя (стацыянарныя).
Апошнія сканструяваны ў 16-17 ст. на аснове гусляў звончатых і гусляў-псалтыры. На іх аснове ў 1905 г. Н. П. Фаміным створаныя г. зв. клавішныя гуслі. Асноўныя прыёмы ігры на любых гуслях — бразганне, зашчыкванне, глісанда. Выкарыстоўваюцца для суправаджэння спеваў і танцаў.