Густаў Вігеланд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Густаў Вігеланд
нарв.: Gustav Vigeland
Фатаграфія
Дата нараджэння:

11 красавіка 1869(1869-04-11)

Месца нараджэння:

Мандал

Дата смерці:

12 сакавіка 1943(1943-03-12) (73 гады)

Месца смерці:

Осла

Грамадзянства:

Flag of Norway.svg Нарвегія

Вядомыя працы:

Парк скульптур Вігеланда

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Густаў Вігеланд (нарв.: Gustav Vigeland; 11 красавіка 1869, Мандал — 12 сакавіка 1943, Осла) — нарвежскі скульптар, стваральнік Парку скульптур Вігеланда ў Осла.

Да 1902 года Вігеланд быў заняты аднаўленнем Нідароскага сабора ў Тронхейма. Сярэднявечнае мастацтва аказала ўплыў на Вігеланда і стала частай тэмай у яго працах. Вярнуўшыся ў Осла, ён атрымаў ад гарадскіх уладаў закінутую студыю, у якой змог працягнуць працаваць. У 1905 годзе, пасля таго як Нарвегія атрымала незалежнасць, Вігеланд быў прызнаны самым таленавітым нарвежскім скульптарам і стаў атрымліваць высокія ганарары за выраб статуй і бюстаў, што славілі яго вядомых нарвежцаў, такіх як Генрык Ібсен і Нільс Хенрык Абель.

У 1906 годзе Вігеланд прапанаваў крэйдавую мадэль для збудавання фантана, які камуна Осла першапачаткова планавала размясціць на плошчы перад будынкам стортынга. Але з-за рознагалоссяў з нагоды месцазнаходжання фантана заканчэнне працы было адкладзена. Тым часам Вігеланд змяніў першапачатковы праект фантана — павялічыў яго памеры, дадаў у кампазіцыю некалькі скульптурных груп, а ў 1919 годзе — яшчэ і высокую гранітную калону.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.