Густаў Малер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Густаў Малер
фота
Густаў Малер (1909)
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

ням.: Gustav Mahler

Дата нараджэння

7.7.1860

Месца нараджэння

Калішцы, Багемія, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці

18.5.1911

Месца смерці

Вена

Гады актыўнасці

1880 – 1911

Краіна

Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя

Прафесіі

кампазітар, дырыжор

Калектывы

Венская опера
Метраполітэн Опера
Нью-Ёркскі філарманічны аркестр

Commons-logo.svg Густаў Малер на Вікісховішчы

Густаў Малер (; нар. 7 ліпеня 1860 года ў Калішцы, Аўстра-Венгрыя — пам. 18 мая 1911 года ў Вене) — аўстрыйскі кампазітар эпохі Позняга Рамантызму. Большасць крытыкаў прызнае Малера выбітнейшым сімфаністам у гісторыі музыкі. У гады жыцця Малер атрымаў вядомасць як дырыжор (асабліва бетховенскага і вагнераўскага рэпертуараў), а яго творы не былі ацэненыя венскім грамадствам. Але паступова яго творы пачалі выконвацца ў канцэртных залах усяго свету. Узрост цікаўнасці да творчасці Малера адбыўся ў другой палове ХХ стагоддзя. Самую большую папулярнасць атрымалі яго сімфоніі (асабліва 2-я), астатнія творы не набылі такой папулярнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Густаў Малер нарадзіўся 7 ліпеня 1860 года ў горадзе Калішцы ў Маравіі ў нямецкамоўнай яўрэйскай сям'і. Быў другім з чатырнаццаці дзяцей Бернарда і Марыі Малер. З усіх дзяцей шасцёра памерлі немаўлятамі. Бацька Малера быў дробным прадпрымальнікам. У 1860 годзе сям'я Малераў пераехала ў Іглаву, якая ў той час была буйным культурным цэнтрам чэшскай правінцыі Аўстра-Венгрыі. Тут дзейнічала опера, сімфанічны аркестр і Музычнае Таварыства. Тут Малер упершыню пачую вайсковую і народную музыку, што потым знайшло адлюстраванне ў яго творчасці. Бацькі хутка заўважылі талент хлопчыка і ў 1866 годзе адправілі яго вучыцца граць на фартэпіяна. 13 кастрычніка 1870 года ўпершыню, як піяніст, выступіў на канцэрце. У гэтым жа годзе Густаў паступіў вучыцца ў гімназію Іглавы. У 1871 годзе ён пераехаў у Прагу. У 1874 годзе памірае брат Густава — Эрнест. У наступным годзе паступае ў Венскую Кансерваторыю. У гэты час Густаў пачаў ствараць свае творы (Скрыпічную санату, Фартэпіянны квартэт і Сімфанічную прэлюдыю), стварае свае праекты: Нардычная сымфонія і опера «Die Argonauten» і «Das klagende Lied», з якіх толькі апошняя будзе дапрацаваная канчаткова.

У Венскай кансерваторыі Малер вучыцца ў класе фартэпіяна і кампазіцыі. Пасля кансерваторыі ён паступае ў Венскі Універсітэт, дзе вучыцца гармоніі ў Антона Брукнера. У гэты час ён дапамагае стварыць фартэпіянны канцэрт «III Сімфоніі» Брукнера і пачынае кантату «Das klagende Lied», якая першапачаткова павінна была быць операй. У 1879 годзе пачынаецца праца над операй «Rűbezahl». У наступным годзе Густаў скончвае працу над «Das klagende Lied», якая потым была некалькі разоў перапрацавана. Малер быў вылучаны на Узнагароду Бетховена, але камісія адхіліла яго кандыдатуру.

У гэтым жа годзе Малер пачынае працаваць дырыжорам. Вёў канцэрты ў летні сезон у Бад Хал у Верхняй Аўстрыі. У наступныя гады Малер працаваў як капельмайстар тэатра ў Любляне (1881 год), капельмайстар опернага тэатра ў Оламаўцу (1883 год), другі дырыжор пражскай оперы (1885 год) і оперы ў Лейпцыгу (1886 год), дырэктар Венскай Каралеўскай Оперы ў Будапешце (1888 год), першы дырыжор гарадскога Тэатру ў Гамбургу (1891 год), дырыжор гамбургскай Філармоніі (1894 год). З 1896 года становіцца капельмайстрам Венскай Оперы і ў гэты час сустракаецца з Іаганесам Брамсам, папрасіўшы яго аб падтрымцы.

У 1887 годзе Малер праводзіць «Валькірыю» Рыхарда Вагнера ў Лейпцыгскай Оперы і апрацоўвае і рыхтуе да выступлення оперу Вебэра «Die drei Pintos». Яе прэм'ера атрымала вялізарны поспех. У 1892 годзе дырыжыруе ў Гамбургскай Оперы прэм'еру Чайкоўскага «Яўгеній Анегін», а ў Лонданскай оперы «Covent Garden» праводзіць «Fidelia» і «Трыстан і Ізольда» Бетховена, а таксама «Песню Нібелунгаў» Вагнера.

У гэты перыяд Малер набываў усё большую вядомасць як дырыжор, атрымліваў пахвалу крытыкаў і публікі. Адначасова, ў гэты час узніклі яго першыя зрэлыя творы: цыкл фартэпіянных твораў «Lieder und Gesänge», цыкл музычных твораў «Lieder eines fahrenden Gesellen», І Сімфонія, якая канчаткова была скончана ў 1888 годзе, ІІ і ІІІ сімфоніі, канчаткова былі скончаны ў 1894 і 1896 гг. Але, за выключэннем ІІ сімфоніі, нічога не атрымала прызнання. Раней пачатыя праекты опер і Нардычнай сымфоніі былі пакінуты няскончанымі.

1889 год быў вельмі цяжкім у жыцці кампазітара. Спачатку, у лютым, памёр яго бацька, праз некалькі месяцаў старэйшая сястра і маці. Густаў быў вымушаны ўзяць на сябе апеку над малодшымі братамі і сёстрамі. У маі 1890 года Густаў, разам з сястрой Юстынай, здзейсніў падарожжа ў Італію. Юстына ў 1893 годзе знайшла невялікую лясную сядзібу каля возера Атэр-Зэе, якая стала для Малера месцам інтэнсіўнай працы на адпачынках да 1896 года.

23 лютага 1897 года Густаў хрысціўся ў касцёле ў Гамбургу, дзякуючы чаму атрымаў мажлівасць працаваць дырыжорам Венскай Оперы. Атрымаўшы гэтую, вельмі добрую пасаду, Малер перажыў зорны час сваёй дырыжуры. Акрамя гэтага ён стаў першым яўрэям, які атрымаў гэтую пасаду.

У лютым 1900 года правёў у Вене ІХ сімфонію Бетховена з уласнай апрацоўкай, а ў чэрвені едзе, разам з Венскай Філармоніяй у Парыж для правядзення шэрагу канцэртаў у гонар Сусветнай Выставы.

У 1902 годзе Мале ажаніўся на Альме Шындлер, дачцэ аўстрыйскага мастака Карла Моля. Альма атрымала музычную адукацыю і нават пісала музычныя творы. Іх дачка Марыя Анна памерла ад дыфтэрыі ва ўзросце чатырох гадоў, другая дачка Анна, стала скульптарам.

Да 1907 года Малер дырыжыраваў у Вене, Берліне, Львове, Амстэрдаме, Гаазе, Веймары, Франкфурце на Майне, Гамбургу, Трыесце, Рыме, Вроцлаве і Санкт-Пецярбургу. У 1905 годзе праводзіў сімфанічны канцэрт пад час Эльзасцкага Музычнага Фестывалю ў Страсбургу. У праграме былі: яго V Сімфонія, Рапсодыя Брамса, Сімфонія Штраўса і скрыпічны канцэрт Моцарта. У маі 1907 года адбыўся канфлікт з кіраўніцтвам Оперы і Малер паўшоў у адстаўку. У гэты ж час у Малера было знойдзена хранічнае захворванне сэрца.

Малер, разам з жонкай і дачкой пакінуў Вену 9 снежня 1907 года і накіраваўся ў Нью-Ёрк.

У апошнія гады жыцця кампазітар часта ездзіў паміж Еўропай і ЗША. Акрамя інтэнсіўнай дырыжорскай працай у Амерыцы, ён працягваў займацца творчасцю. У 1908 годзе ён скончыў «Песню пра Зямлю», а ў 1908 ІХ Сімфонію. Верагодна Малер пачаў працаваць і над Х Сімфоніяй, але не паспеў. 20 лютага 1911 года ў яго паднялася тэмпература і моцна забалела горла. Доктар Джозэф Фрэнкель выявіў гнойны налёт на міндалінах і папярэдзіў Малера, што ў такім стане небяспечна дырыжыраваць, аднак Малер не пагадзіўся. Моцная ангіна паўплывала на і без таго хворае сэрца і Густаў Малер памёр 18 мая 1911 года ў венскай клініцы ва ўзросце 50 гадоў. Ён быў пахаваны, згодна з жаданнем, каля дачкі Марыі Анны на могілках у Грынцынгу.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Theodor Adorno (Тэадор Адорна) (1996). Mahler: A Musical Physiognomy. Chicago: University of Chicago Press. ISBN 0-226-00769-3.
  • Blaukopf, Kurt. (1973). Gustav Mahler. Harmondsworth: Allen Lane. ISBN 0-7139-0464-X.
  • De La Grange, Henry-Louis. (1995). Gustav Mahler: Vienna: The Years of Challenge (1897-1904) (Vol. 2). Oxford University Press. ISBN 0-19-315159-6.
  • De La Grange, Henry-Louis. (2000). Gustav Mahler: Vienna: Triumph and Disillusion (1904-1907) (Vol. 3). Oxford University Press. ISBN 0-19-315160-X.
  • Machlis, J. and Forney, K. (1999). The Enjoyment of Music: An Introduction to Perceptive Listening (Chronological Version) (8th ed.). New York: Norton. ISBN 0-393-97299-2.
  • Sadie, S. (Ed.). (1988). The Grove Concise Dictionary of Music. London: Oxford University Press. ISBN 0-333-43236-3.
  • Барсова И. Симфонии Густава Малера. М., 1975.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Галоўныя дырыжоры Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра