Гусіная цыбуля
| Гусіная цыбуля | ||||||||||||||
Гусіная цыбуля жоўтая (Gagea lutea)
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Гусіная цыбуля |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Gagea (Salisb., 1806) |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Гусіная цыбуля (Gagea) — род травяністых раслін сямейства лілейных.
Вядома больш за 130 відаў (некаторыя аўтары даюць лічбу 280[1]). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, а таксама ў Паўночнай Афрыцы. На Беларусі трапляюцца 8 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя гусіная цыбуля жоўтая (Gagea lutea) і гусіная цыбуля малая (Gagea minima), растуць пераважна ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, садах і парках; рэдка трапляюцца гусіная цыбуля зярністая (Gagea granulosa), гусіная цыбуля пакрывальцавая (Gagea spathacea), гусіная цыбуля Пачоскага (Gagea paczoskii)[2], па звестках навуковай літаратуры вядомы гусіная цыбуля лугавая (Gagea pratensis), нізенькая (Gagea pusilla) і чырванеючая (Gagea rubicunda).
Невысокія шматгадовыя травяністыя расліны, ранаквітучыя цыбульныя эфемероіды (улетку надземныя часткі адміраюць) з адной-трыма цыбулінамі (іншы раз каля асновы галоўнай цыбуліны развіваецца шмат дробных цыбулінак). Прыкаранёвы ліст адзін, зрздку два. Кветкі дробныя, жоўтыя (рознага адцення), радзей белаватыя, зеленаватыя ці чырванаватыя, у раскідзістых гронка-парасоналадобных суквеццях. Плод — трохгнездавая каробачка.
Лекавыя, харчовыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Вынаеў Г. Гусіная цыбуля // БелЭн у 18 т. Т. 5. — Мн., 1997.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 148. — 522 с. — 10 000 экз.