Гусіная цыбуля лугавая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гусіная цыбуля лугавая
Гусіная цыбуля лугавая
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Аднадольныя

Парадак:

Лілеякветныя

Сямейства:

Лілейныя

Род:

Гусіная цыбуля

Від:

Гусіная цыбуля лугавая

Навуковая назва

Gagea pratensis (Pers.) Dumort., 1827

NCBI   173659

Гусіная цыбуля лугавая (Gagea pratensis) — травяністая расліна сямейства лілейных.

Апісанне [правіць]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-15 см з 3 цыбулінамі і прыкаранёвым лістом, значна даўжэйшым за «парасонікі» суквецця. Кветкі нешматлікія, калякветнік буйны, жоўты, звонку зеленаваты, з 6 вузкіх ланцэтападобных лісцікаў. Плод — трохгнёздавая каробачка.

Арэал [правіць]

Сярэднееўрапейскі рэліктавы сармацкі від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Міжземнамор'е, частка Атлантычнай Еўропы і поўдзень Скандынавіі; на Беларусі траплялася ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Расце на лугавінах сярод дрэўных пасадак, на папарных палетках, ускрайках шыракалістых лясоў.

Размнажэнне [правіць]

Цвіце ў красавіку — пачатку траўня. Размнажэнне насеннаем і вегетатыўнае.

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны