Гэры Олдмен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гэры Олдмен
Gary Oldman
250пксpx
Гэры Олдмен на 68-м Венецыянскім кінафестывалі, верасень 2011
Імя пры нараджэнні:

Гэры Леанард Олдмен

Дата нараджэння:

21 сакавіка 1958({{padleft:1958|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:21|2|0}}) (56 гадоў)

Месца нараджэння:

Лондан, Вялікабрытанія

Грамадзянства:

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Прафесія:

акцёр, кінарэжысёр

Кар'ера:

1982 — наш час

Узнагароды:

BAFTA (1998 — двойчы)

IMDb:

ID 0000198

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Гэры Олдмен на ВікіСховішчы

Гэ́ры Ле́анард О́лдмен (англ.: Gary Leonard Oldman; нар. 21 сакавіка 1958, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, рэжысёр і прадзюсар.

Олдмен уславіўся пасля выканання галоўных роляў у кінакарцінах «Сід і Нэнсі» і «Натапырце вашы вушы», па выхадзе якіх кінакрытык Роджэр Эберт назваў Олдмена «лепшым маладым брытанскім акцёрам сучаснасці»[1]. У 1990-х гадах акцёр зняўся ў шматлікіх папулярных фільмах, гуляючы, як правіла, змрочных і маральна неадназначных персанажаў[2]. У 2000-я гады Олдмен прыняў удзел у здымках двух паспяховых франшыз, ролі ў якіх сталі трывала асацыявацца з яго імем. У серыі карцін пра Гары Потэра ён згуляў добрага чараўніка Сірыуса Блэка, а ў трылогіі Крыстафера Нолана пра Бэтмена паўстаў на экране ў вобразе непадкупнага паліцэйскага Джэймса Гордана[3]. На працягу творчай кар'еры Олдмена ўвага крытыкаў і гледачоў таксама было прыцягнута да яго прац у фільмах «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Джон Ф. Кэнедзі. Стрэлы ў Даласе», «Дракула», «Леон», «Пяты элемент», «Самалёт прэзідэнта», «Шпіён, выйдзі прэч!» і інш. Акцёр вядомы як майстар пераўвасабленняў, з аднолькавай лёгкасцю здольны стварыць вобраз як высокастаноўчага персанажа, так і нягодніка[4][5].

Гэры Олдмен таксама спрадзюсаваў некалькі кінастужак, у тым ліку свой рэжысёрскі дэбют: у 1997 годзе ён паставіў па ўласным сцэнарыі фільм «Не глынаць», часткова заснаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле[6]. Карціна прынесла Олдмену дзве прэміі BAFTA (за лепшы брытанскі фільм і арыгінальны сцэнарый)[7] і ўдзельнічала ў конкурснай праграме Канскага кінафестывалю[8]. Адзінай у кар'еры намінацыі на прэмію «Оскар» Олдмен ганараваўся за ролю брытанскага агента МІ-6 Джорджа Смайлі ў трылеры «Шпіён, выйдзі прэч!».

Зноскі

  1. Rodger Ebert Prick Up Your Ears (англ.) . Chicago Sun-Times (8 мая 1987). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  2. Sandra Brennan Gary Oldman - Film biography (англ.) . AllRovi. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  3. Tim Lewis. Gary Oldman: 'The secret of playing George Smiley was in finding the silhouette of a spy' (англ.) . The Observer (11 сентября 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 24 кастрычніка 2011.
  4. Leigh Singer Oscars: the best actors never to have been nominated (англ.)  (18 лютага 2009). — The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  5. Oldman: I don't crave an Oscar (англ.) . celebrity.uk.msn.com (10 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 25 кастрычніка 2011.
  6. Best of British - Nil By Mouth (1997) (англ.) . VirginMedia. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  7. BAFTA Film Nominations 1997 (англ.) . Bafta.org. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  8. Cannes Film Festival: Official Selection 1997 (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Кінапрэмія «Імперыя» за лепшую мужчынскую ролю