Гядзімінас Кіркілас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гядзімінас Кіркілас
літ.: Gediminas Kirkilas
13-ы прэм’ер-міністр Літвы
4 ліпеня 2006 — 26 лістапада 2008
Папярэднік Зігмантас Бальчыціс
Пераемнік Андрус Кубілюс
Дэпутат Сейма Літвы[d]
25 лістапада 1992 — 12 лістапада 2020
міністр нацыянальнай абароны Літвы[d]
14 снежня 2004 — 18 ліпеня 2006
Папярэднік Лінас Антанас Лінкявічус
Пераемнік Juozas Olekas[d]
Deputy Speaker of the Seimas[d]
16 лістапада 2012 — 12 лістапада 2020

Нараджэнне 30 жніўня 1951(1951-08-30)[1][2]
Смерць 20 красавіка 2024(2024-04-20)[3] (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, рэстаўратар
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of the Cross of Terra Mariana, 2nd Class Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland Commander of the Order of the Cross of Vytis Officer of the Order of Vytautas the Great
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гядзімінас Кіркілас (літ.: Gediminas Kirkilas; 30 жніўня 1951, Вільнюс — 20 красавіка 2024, Вільнюс) — літоўскі палітык. З 1992 года дэпутат Літоўскага Сейма. Міністр нацыянальнай абароны Літвы (2004—2006), Прэм’ер-міністр Літвы (2006—2008).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1974—1978 гадах вучыўся на завочным факультэце Віленскага педагагічнага інстытута. У 1978—1982 гадах вывучаў паліталогію ў Вышэйшай партыйнай школе ў Вільнюсе. У 2004 годзе праслухаў курс у Міжнароднай школе бізнесу Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кіркілас быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 23 Вільні. У 1969—1972 гадах праходзіў вайсковую службу ў Паўночным флоце ВМФ СССР. Пасля службы да 1978 года працаваў рэстаўратарам у Трэсце рэстаўрацыі помнікаў. Па працы ўдзельнічаў у рэстаўрацыі віленскіх касцёлаў (у тым ліку касцёлаў Усіх Святых, Св. Казіміра, Баніфатараў) і ансамблі Віленскага ўніверсітэта.

Пасля паліталагічных курсаў, у 1982 годзе пайшоў працаваць у апарат Камуністычнай партыі Літвы. У 1982—1985 гадах быў інструктарам раённага камітэта партыі, а ў 1986—1990 — інструктарам аддзелу культуры ЦК КПЛ. Акрамя гэтага, у 1988—1990 гадах працаваў памочнікам першага сакратара ЦК КПЛ Альгірдаса Бразаўскаса, а ў 1990—1992 гадах быў яго памочнікам як дэпутата Вярхоўнага Савета Літвы.

У 1990 годзе, пасля пераўтварэння КПЛ у Літоўскую дэмакратычную партыю працы (ЛДПП), Кіркілас быў выбраны намеснікам кіраўніка. Абавязкі намесніка кіраўніка ЛДПП Кіркілас выконваў да 1996 года, а пасля ў 1996—2001 гадах быў сябрам прэзідыуму ЛДПП. У 2001 годзе, пасля аб’яднання ЛДПП з Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй (ЛСДП), стаў намеснікам кіраўніка аб’яднанай партыі.

Чатыры разы (1992, 1996, 2000, 2004) Кіркілас выбіраўся ў Сейм, у якім выконваў функцыі кіраўніка парламенцкай фракцыі ЛСДП, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бяспецы і абароне, камісіі замежных спраў, быў дэлегатам Літвы ў парламенцкі сход НАТА і намесніка кіраўніка камісіі па Еўрапейскім справам.

З 2002 года займаў пасаду спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Літвы па сувязях з Калінінградскай вобласцю Расіі. Займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Літвы ў Калінінградзе. 7 снежня 2004 года стаў Міністрам нацыянальнай абароны ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса.

29 чэрвеня 2006 года Прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус прадставіў Сейму кандыдатуру Кіркіласа на пасаду Прэм’ер-міністра. 4 ліпеня 2006 года Сейм зацвердзіў кандыдатуру, а 6 ліпеня ён стаў прэм’ерам афіцыйна. 19 мая 2007 года выбраны на пасаду кіраўніка Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

13 сакавіка 2008 года прадстаўнікі апазіцыйных партый прадставілі свае крытычныя заўвагі Кіракіласу пра палітыку яго ўраду. 18 сакавіка яны былі перададзены і спікеру Сейма Віктарасу Мунцянасу. Цягам двух тыдняў ад прадстаўлення заўваг спікеру Сейма, паводле літоўскай Канстытуцыі, прэм’ер павінен адказаць на пытанні, іначай Сейм можа вынесці вотум недаверу. 1 красавіка 2008 года Кіркілас падаў адказы на пытанні. 3 красавіка Сейм, з невялікай перавагай галасоў прыняў адказы як дастатковыя.

Пасля выбараў у Сейм 26 кастрычніка 2008 года і стварэння новага ўрада, Гядзімінас Кіркілас перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Андрусу Кубілюсу.

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Кіркілас курыў трубку, любіў катацца на ровары. У 2000 годзе стаў кіраўніком Літоўскай федэрацыі шашак. Ведаў англійскую і рускую мовы. Быў жанаты з Людмілай Кіркілене — кіраўніцай сакратарыяту акцыянернага таварыства «Lietuvos geležinkeliai» («Літоўская чыгунка»). Сын Роландас працуе, дачка Дыяна вучыцца ў Віленскім універсітэце.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Gediminas Kirkilas // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Gediminas Kirkilas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Netikėtai mirė buvęs premjeras Gediminas Kirkilas15 min. Праверана 20 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]