Гідразін
| Гідразін | |
| Агульныя звесткі | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | гідразін |
| Хімічная формула | N2H4 |
| Адн. малек. маса | 32.05 а. а. м. |
| Малярная маса | 32.05 г/моль |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Стан (ст. ум.) | бясколерная вадкасць |
| Шчыльнасць | 1.01 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 1 °C |
| Тэмпература кіпення | 114 °C |
| Хімічныя ўласцівасці | |
| Растваральнасць у вадзе | змешваецца г/100 мл |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | [302-01-2] |
Гідразі́н (дыамід) H2N—NH2 — бясколерная, моцна гіграскапічная вадкасць з непрыемным пахам.
Малекула N2H4 складаецца з дзвюх NH2, павернутых адзін адносна аднаго, што абумоўлівае палярнасць малекулы гідразіну, μ = 0,62 · 10−29 Кл · м. Змешваецца ў любых суадносінах з вадой, вадкім аміякам, этанолам; у непалярных растваральніках раствараецца дрэнна. Па ўстойлівасці гідразін значна саступае аміяку, бо сувязь N—N не вельмі трывалая.
[правіць] Таксічнасць
Гідразін і яго вытворныя - надзвычай таксічныя злучэнні для розных відаў жывёл і раслінных арганізмаў. Разбаўленыя растворы сульфату гідразіна згубна дзейнічаюць на насенне, марскія водарасці, аднаклетачныя і найпростыя арганізмы. У млекакормячых гідразін выклікае сутаргі. У жывёльны арганізм гідразін і яго вытворныя могуць пранікаць любымі шляхамі: пры ўдыханні пароў прадукту, праз скуру, праз стрававальны тракт.