Гідралазы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гідралазы — клас ферментаў, якія каталізуюць рэакцыі гідралітычнага (з удзелам вады) расшчаплення ўнутрымалекулярных сувязяў (гідролізу). Гідралазы шырока распаўсюджаныя ў клетках раслін і жывёл. Удзельнічаюць у працэсах абмену бялкоў, нуклеінавых кіслот, вугляводаў, ліпідаў і іншых біялагічна важных злучэнняў. Паводле тыпу гідралізуемай сувязі клас гідралазаў дзеляць на шэраг падкласаў: якія дзейнічаюць на складанаэфірныя сувязі (напрыклад, ліпаза); на гліказільныя сувязі (напрыклад, амілаза); на пептыдная сувязі (напрыклад, пепсін); на кіслотнаангідрыдныя сувязі (напрыклад, адэназінтрыфасфатаза).

Па хімічнай прыродзе большасць гідралаз — простыя бялкі; для праявы іх каталітычнай актыўнасці патрэбна наяўнасць нязменных сульфгідрыльных (SH-) груп, якія займаюць пэўнае становішча ў поліпептыдным ланцугу. Шэраг гідралаз атрымоўваюць у крышталічным выглядзе (урэазы, пепсін, трыпсін, хіматрыпсін і інш.) Механізм каталітычнага дзеяння некаторых даследаваных гідралазаў уключае злучэнне фермента з рэчывам, якое расшчапляюць, з наступным адшчапленнем прадуктаў рэакцыі і вызваленнем фермента.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Albert Gossauer: Struktur und Reaktivität der Biomoleküle, Verlag Helvetica Chimica Acta, Zürich, 2006, S. 450, ISBN 978-3-906390-29-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.