Гідраргіліт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гідраргіліт
Gibbsite Aluminum hydroxide Minas Gerais, Brazil 2998.jpg
Формула Al(OH)3
Колер Бясколерны ці зеленаватага, чырванаватага ці блакітнаватага колеру[1]
Цвёрдасць 2,5—3,5[2]
Спайнасць добрая[2]
Шчыльнасць 2,3—2,4[2] г/см³

Гідраргіліт, Гібсіт (грэч.: hydor + argillos, вада і белая гліна) — мінерал, хімічны склад γ-Al(OH)3 (часам α-Al(OH)3. Утрымоўвае 65,4% гліназёму (Al2O3); вядомыя прымешкі Fe3+ і Ga3+, якія замяшчаюць ў структуры Al3+. Крышталізуецца ў монакліннай сістэме; крышталічная структура слаістая, складаецца з двулістных пакетаў (OH), у сярэдзіне якіх размешчаны іёны Al3+. Па слабых межпакетных сувязях праходзіць добрая спайнасць. Гідрагіліт утварае дробныя тонкапласціністыя, звычайна бясколерныя з перламутравым бляскам крышталікі, а таксама парашкаватыя масы і скарыначкі з радыяльна-прамяністай або лускаватай мікраструктурай. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 2,5-3,5; шчыльнасць 2300-2400 кг/м³. Гідраргіліт звычайна ўтвараецца пры выветрыванні парод, багатых гліназёмам. Разам з іншымі гідравокісламі алюмінія (дыяспар, бёміт) і жалеза гідаргіліт уваходзіць у склад баксітавых руд.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]