Гідрасфера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кругазварот вады ў гідрасферы

Гідрасфера (грэч. Hydor — вада + Sphaira — сфера) — сукупнасць усіх водных запасаў Зямлі.

Вялікая частка вады засяроджаная ў акіяне, значна менш — у кантынентальнай рачной сетцы і падземных водах. Таксама вялікія запасы вады ёсць у атмасферы, у выглядзе аблокаў і вадзянога пару. Звыш 96 % аб'ёму гідрасферы складаюць моры і акіяны, каля 2 % — падземныя воды, каля 2 % — льды і сьнягі, каля 0,02 % — паверхневыя воды сушы. Частка вады знаходзіцца ў цвёрдым стане ў выглядзе ледавікоў, снегавых полагаў і ў вечнай мерзлаце, уяўляючы сабой крыясферу.

Паверхневыя воды, займаючы параўнальна малую долю ў агульнай масе гідрасферы, тым не менш граюць найважнейшую ролю ў жыцці нашай планеты, з'яўляючыся асноўнай крыніцай водазабеспячэння, абрашэння ды абваднення. Гэтая геасфера знаходзіцца ў сталым узаемадзеянні з атмасферай, зямной карой і біясферай.

Узаемадзеянне гэтых водаў і ўзаемныя пераходы з адных відаў водаў у іншыя складаюць складаны кругазварот вады на зямным шары. У гідрасферы ўпершыню зарадзілася жыцьцё на Зямлі. Толькі ў пачатку палеазойскай эры пачалося паступовае перасяленне жывёл і раслінных арганізмаў на сушу.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Куксін І. Я. Гідрасфера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]