Гідраўлічны прэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гідраўлічнае павелічэнне сілы.
Прэс (гарызантальны разрэз). A — камера для зараджанне, якая можа па выдаленні поршня паварочвацца на цапфах DD. C — матрыца з круглай адтулінай. C — пустацелы поршань.

Гідраўлічны прэс — машына для апрацоўкі матэрыялаў ціскам, прыводзіцца ў дзеянне вадкасцю, якая знаходзіцца пад высокім ціскам. Упершыню гідраўлічны прэч быў ўжыты ў канцы 18 стагоддзя для пакетавання сена, выціскання вінаграднага соку, адціскання алею і г.д. Запантэнтаваны Джозефам Брама ў 1795 годзе. З сярэдзіны 19 ст. гідраўлічны прэс шырока выкарыстоўваецца ў металаапрацоўцы для кавання зліткаў, ліставой штампоўкі, гнуткі і праўкі, аб'ёмнай штампоўкі, выддзьмування труб і профіляў, пакетавання і брыкетавання адходаў, прасавання парашковых матэрыялаў, пакрыцця кабеляў металічнай абалонкай і інш. Гідраўлічныя прэсы знайшлі распаўсюджванне таксама ў вытворчасці пластмасавых і гумовых вырабаў, драўнянастружкавых пліт, фанеры, тэксталіту і інш. Яны выкарыстоўваюцца пры сінтэзе новых матэрыялаў (напрыклад, штучных алмазаў).

Ціск рабочай вадкасці для большасці гідраўлічных прэсаў складае 20-32 Мн/м² (200-320 кгс/см²), дасягаючы ў асобных выпадках (для сінтэзу алмазаў) 450 Мн/м² (4500 кгс/см²).

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.