Гілберт Кіт Чэстэртан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гі́лберт Кіт Чэ́стэртан (англ.: Gilbert Keith Chesterton; 29 мая 187414 чэрвеня 1936) — брытанскі пісьменнік, журналіст, літаратуразнаўца і апалагет хрысціянства, у грамадска-палітычным жыцці — прыхільнік і абаронца дыстрыбутызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 мая 1874 году ў Лондане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. Сябраваў з Хілэрам Бэлакам, а таксама з айцом Вінсентам Мак-Нэбам. У канцы зямнога жыцця Чэстэртана менавіта Мак-Нэб прымаў яго апошнюю споведзь. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 года ў Бікансфілдзе.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар раманаў «Напалеон Нотынгхільскі» (The Napoleon of Notting Hill, 1904), «Чалавек, які быў чацьверам» (The Man Who Was Thursday, 1908), «Шар і крыж» (The Ball And The Cross, 1910, 1927) ды іншых. Сусветна вядомы ягоны цыкл дэтэктыўных апавяданняў пра патэра Браўна. Вялікае месца ў творчасці Чэстэртана займае хрысціянская апалагетыка, найбольш значны твор па гэтай тэматыцы — кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925). Акрамя таго, Чэстэртан — аўтар літаратуразнаўчых працаў «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарльз Дыкенс» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]