Гільберт Кійт Чэстэртан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гі́льберт Кійт Чэ́стэртан (англ.: Gilbert Keith Chesterton; 29 мая 1874 — 14 чэрвеня 1936) — брытанскі пісьменнік, журналіст, літаратуразнаўца і апалагет хрысціянства, у грамадска-палітычным жыцці — прыхільнік і абаронца дыстрыбутызму.

Змест

Біяграфія [правіць]

Нарадзіўся 29 мая 1874 году ў Лондане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. Сябраваў з Хілэрам Бэлакам, а таксама з айцом Вінсентам МакНэбам. У канцы зямнога жыцця Чэстэртана менавіта МакНэб прымаў ягоную апошнюю споведзь. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 года ў Бікансфілдзе.

Бібліяграфія [правіць]

Аўтар раманаў «Напалеон Нотынгхільскі» (The Napoleon of Notting Hill, 1904), «Чалавек, які быў чацьверам» (The Man Who Was Thursday, 1908), «Шар і крыж» (The Ball And The Cross, 1910, 1927) ды іншых. Сусветна вядомы ягоны цыкл дэтэктыўных апавяданняў пра патэра Браўна. Вялікае месца ў творчасці Чэстэртана займае хрысціянская апалагетыка, найбольш значны твор па гэтай тэматыцы — кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925). Акрамя таго, Чэстэртан — аўтар літаратуразнаўчых працаў «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарлз Дыкенз» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).

Літаратура [правіць]

GNU Free Documentation License Гільбэрт Кійт Чэстэртан // Belarusian (Taraškievica) Wikipedia — be-x-old.wikipedia.org

У Сеціве [правіць]