Гільём дэ Машо

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гільём дэ Машо (праваруч), прымае міласціны ад Прыроды, на мініяцюры XIV ст.

Гільём дэ Машо (каля 1300, Машо, Ардэны - 1377) — французскі паэт і кампазітар.

Заснавальнік школы рыторыкі, кананізатар паэтычных формаў ў французскай паэзіі 14 ст. Паэтычная творчасць Гільёма дэ Машо звязана з ростам гарадской культуры і адукаванасцю. Лепшы твор - "Кніга аб тым, што сапраўды здарылася" (1365) — раман у вершах са ўстаўнымі празаічнымі лістамі пра каханне састарэлага паэта да маладой дзяўчыны. Сярод іншых твораў Гільёма дэ Машо - паэма "Суд караля Навары" (1349), рыфмаваная хроніка "Узяцце Александрыі" (каля 1370), паэма "Пастухоўскія часы" з апісаннем музычных інструментаў 14 ст. Прадстаўнік "Ars nova" ("Новага мастацтва") - напрамку ў музыцы Ранняга Адраджэння, Гільём дэ Машо разам з царкоўнымі творамі (матэты, першая ў гісторыі музыкі імша) стварыў шматлікія песні (вірэле, балады, ронда) з iнструментальным суправаджэннем, у якіх звязаў музычна-паэтычныя традыцыі трувераў з новым поліфанічным мастацтвам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Eggebrecht H.H. Machauts Motette Nr. 9 // Archiv für Musikwissenschaft, Jge. XIX–XX (1962–3), SS.281–93; Jg. XXV (1968), SS.173–95;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.