Гімн Беларускай ССР
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гімн Беларускай ССР створаны ў 1955 годзе. Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхала Клімковіча. З'яўляўся дзяржаўным гімнам у 1955—1991 году. Затым да 2002 года гімнам Беларусі была толькі музыка без тэксту, а ў 2002 годзе на музыку гэтага гімну былі пакладзеныя перапрацаваныя вершы.
[правіць] Тэкст
Дзяржаўны гімн Беларускай ССР (1952 год)
Рэдакцыя гімна ўжываная да 1955 гады
Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Мы беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
У бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!
- Нас аб’яднала Леніна імя,
- Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
- Партыі слава! Слава Радзіме!
- Слава табе, беларускі народ!
Сілы гартуe, люд Бeларусі
Ў братнім саюзe, ў мужнай сям’і
Вeчна мы будзeм, вoльныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вoльнай зямлі!
- Нас аб’яднала Леніна імя,
- Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
- Партыі слава! Слава Радзіме!
- Слава табе, наш свабoдны народ!
Дружба нарoдаў – сіла нарoдаў,
К шчасцю працoўных сoнeчны шлях
Гoрда ж узвіся ў свeтлыя высі,
Сцяг камунізма – радасці сцяг!
- Нас аб’яднала Леніна імя,
- Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
- Партыі слава! Слава Радзіме!
- Слава табе, наш савeцкi народ!
