Гімн Казахстана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Менің Қазақстаным (Мой Казахстан) — дзяржаўны гімн Рэспублікі Казахстан са студзеня 2006 г.

Гімн з 1992 па 2006 год[правіць | правіць зыходнік]

Гімнам Рэспублікі Казахстан была песня з музыкай гімна Казаскай ССР і словамі, напісанымі групай казаскіх паэтаў па выпадку здабыцця Казахстанам незалежнасці.

Музыка — Мукана Тулебаева, Яўгена Брусілоўскага, Латыфа Хамідзі

Тэкст — Музафара Алімбаева (Мұзафар Әлімбаев), Туманбая Малдагаліева (Тұманбай Молдағалиев), Кадыра Мырза Алі(Қадыр Мырза Әлі) і Жадыры Дарыбаевай

Пераклад Б. Каірбекава

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1944 годзе кампазітары Мукан Тулебаеў, Яўген Брусілоўскі і Латыф Хамідзі напісалі гімн Казаскай ССР. У ім знайшлі адлюстраванне трагедыя вялікай вайны, дух надыходзячай перамогі, сяброўства народаў, працоўны запал, характэрны людзям той гістарычнай эпохі. Хоць да гэтага ў казахаў не было афіцыйна прынятага гімна, тым не менш у гісторыі казахаў было мноства музычных твораў, блізкіх па сваім духу і значнасці да гімна. Сярод іх «Елім-ай», «Сары-арка», «Адай».

У пачатку 1992 года быў абвешчаны конкурс на музыку і тэкст новага гімна Рэспублікі Казахстан. У адборачную камісію былі накіраваныя каля 750 праектаў. Падчас абмеркаванняў грамадскасць выказала меркаванне аб неабходнасці захавання музыкі папярэдняга гімна, дарагога і блізкага сэрцу кожнага казаха. Гімн — складаны музычна-паэтычны твор. Як правіла, ён складаецца не толькі з матыву, вялікае значэнне ў ім мае і тэкст песні. Пераможцамі ў паэтычным марафоне вышлі чацвёра. Трое з іх: Музафар Алімбаеў, Кадыр Мырзаліеў і Туманбай Малдагаліеў — вядомыя паэты сярэдняга пакалення. Да іх далучылася маладая, таленавітая паэтэса Жадыра Дарыбаева.

Тэкст гімна[правіць | правіць зыходнік]

гімн падрадковы пераклад на беларускую мову
Жаралған намыстан қаһарман халықпыз,
Азаттық жолында жалындап жаныппыз.
Тағдырдың тезінен, тозақтың өзінен
Аман-сау қалыппыз, аман-сау қалыппыз.
Еркіндік қыраны шарықта,
Елдікке шақырып тірлікте!
Алыптың қуаты — халықта,
Халықтың қуаты — бірлікте!
Ардақтап анасын, құрметтеп данасын,
Бауырға басқанбыз баршаның баласын.
Татулық, достықтың киелі бесігі -
Мейірбан Ұлы Отан, қазақтың даласы!
Еркіндік қыраны шарықта,
Елдікке шақырып тірлікте!
Алыптың қуаты — халықта,
Халықтың қуаты — бірлікте!
Талайды өткердік, өткенге салауат,
Келешек ғажайып, келешек ғаламат!
Ар-ождан, ана тілі, өнеге-салтымыз,
Ерлік те, елдік те ұрпаққа аманат!
Еркіндік қыраны шарықта,
Елдікке шақырып тірлікте!
Алыптың қуаты — халықта,
Халықтың қуаты — бірлікте!

Мы — народ доблесны, дзеці гонару,
На шляху да волі ахвяравалі ўсім.
З ціскоў-выпрабаванняў лёсу, з пякельных агнёў
Вышлі пераможцамі, мы ацалелі…

Ляці ўвысь, арол волі,
Заклікаючы да яднання!
Сіла-моц героя — у народзе,
Сіла-моц народа — у згуртаванасці!

Паважаючы маці, паважаючы геніяў народа,
У часіну ліхалецця мы расхінулі свае абдымкі ўсім.
Казахскі стэп — каханая Радзіма.
Святая зыбка сяброўства і салідарнасці.

Ляці ўвысь, арол волі,
Заклікаючы да яднання!
Сіла-моц героя — у народзе,
Сіла-моц народа — у згуртаванасці!

Мы шматлікае перажылі. Хай мінулае паслужыць урокам.
Верым мы ў светлую, цудоўную будучыню.
Усё самае святое: гонар, вартаьць, родная мова,
Традыцыя, мужнасць і дзяржаўнасць —
Мы перадаем, як наказ, будучаму пакаленню!

Ляці ўвысь, арол волі,
Заклікаючы да яднання!
Сіла-моц героя — у народзе,
Сіла-моц народа — у згуртаванасці!

з 2006[правіць | правіць зыходнік]

З 7 студзеня 2006 года гімнам Рэспублікі Казахстан стала папулярная песня напісаная яшчэ ў 1956 годзе «Мой Казахстан» («Менiң Қазақстаным») з занесенымі зменамі, якія прыводзяць песню ў адпаведнасць са статусам дзяржаўнага гімна. Паколькі папраўкі ў тэкст занесеныя прэзідэнтам РК Нурсултанам Назарбаевым, ён будзе паказвацца, як суаўтар тэксту.

Таксама змененыя правілы праслухоўвання гімна. Зараз пры выкананні гімна на афіцыйных цырымоніях прысутныя павінны ўставаць і прыкладваць далонь правай рукі да левага боку грудзей.

Музыка кампазітара Шамшы Калдаякава на словы Жумекена Нажымедэнава (1956), Нурсултана Назарбаева (2005).

Тэкст гімна[правіць | правіць зыходнік]

гімн падрадковы пераклад на беларускую мову
Алтын күн аспаны,
Алтын дән даласы,
Ерліктің дастаны,
Еліме қарашы!
Ежелден ер деген,
Даңкымыз шықты ғой.
Намысын бермеген,
Қазағым мықты ғой!
Қайырмасы:
Менің елім, менің елім,
Гүлің болып егілемін,
Жырың болып төгілемін, елім!
Туған жерім менің — Қазақстаным!
Ұрпаққа жол ашқан,
Кең байтақ жерім бар.
Бірлігі жарасқан,
Тәуелсіз елім бар.
Қарсы алған уақытты,
Мәңгілік досыңдай.
Біздің ел бақытты,
Біздің ел осындай!
Қайырмасы:
Менің елім, менің елім,
Гүлің болып егілемін,
Жырың болып төгілемін, елім!
Туған жерім менің — Қазақстаным!
У небе залатое сонца,
У стэпы залатое збожжа.
Паданне аб мужнасці
Мая краіна.
У сівой старажытнасці
Нарадзілася наша слава,
Ганарлівы і моцны
Мой казахскі народ.
Прыпеў:
О, мой народ! О, мая краіна!
Я твая кветка, узгадаваны табой.
Я песня, звінячая на тваіх вуснах,
Радзіма мая — мой Казахстан.
У мяне прастор неабдымны
І дарога, адчыненая ў будучыню.
У мяне незалежны,
Згуртаваны, адзіны народ.
Як адвечнага сябра
Сустракае новы час
Наша шчаслівая краіна,
Наш народ.
Прыпеў:
О, мой народ! О, мая краіна!
Я твая кветка, узгадаваны табой.
Я песня, звінячая на тваіх вуснах,
Радзіма мая — мой Казахстан.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]