Гімн Швецыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Du gamla, Du fria
Ду гамла, Ду фрыа
Ты старажытны, Ты свабодны
Аўтар слоў Рыхард Дзюбек, 1844
Кампазітар Народная мелодыя
Краіна Flag of Sweden.svg Швецыя
Інструментальная версія

«Du gamla, Du fria» (Ты старажытны, Ты вольны) — нацыянальны гімн Швецыі. Напісаны даследчыкам вуснай народнай творчасці Рыхардам Дыбекам (Richard Dybeck) у 1844 годзе на старажытную шведскую мелодыю. У першапачатковым варыянце замест «Du gamla, Du fria» было «Du gamla, Du friska» («Ты старажытны, Ты здаровы»). Упершыню тэкст быў апублікаваны ў наступным годзе ў зборніку «Абраныя шведскія народныя песні».

У адрозненні ад шматлікіх іншых гімнаў, «Du gamla, Du fria» стала гімнам не ў выніку нейкага палітычнага рашэння, а як бы паступова ўкаранілася ў свядомасць шведаў як нацыянальны гімн. Лічыцца, што не апошнюю ролю ў гэтым згуляў эпізод на адной з імпрэзаў з нагоды Дня шведскага сцягу, калі кароль Оскар II падняўся са свайго месца падчас выканання аркестрам гэтай мелодыі.

Апошнія два куплеты выконваюцца рэдка. Магчыма, праз тое, што яны залішне патрыятычныя, але, хутчэй за ўсё, проста таму што яны робяць выкананне занадта доўгім.

Тэкст[правіць | правіць зыходнік]

Шведскі тэкст Беларускі пераклад

Du gamla, Du fria, Du fjällhöga nord,

Du tysta, Du glädjerika sköna!

Jag hälsar Dig, vänaste land uppå jord,

Din sol, Din himmel, Dina ängder gröna,

Din sol, Din himmel, Dina ängder gröna.

Du tronar på minnen från fornstora dar,

Då ärat Ditt namn flög över jorden.

Jag vet att Du är och Du blir vad du var.

Ja, jag vill leva jag vill dö i Norden,

Ja, jag vill leva jag vill dö i Norden.

Jag städs vill dig tjäna mitt älskade land,

Din trohet till döden vill jag svära,

Din rätt, skall jag värna, med håg och med hand,

Din fana, högt den bragderika bära,

Din fana, högt den bragderika bära.

Med Gud skall jag kämpa, för hem och för härd,

För Sverige, den kära fosterjorden.

Jag byter Dig ej, mot allt i en värld,

Nej, jag vill leva jag vill dö i Norden,

Nej, jag vill leva jag vill dö i Norden.

Вольныя, старажытныя поўначы горы

Спакоем сваім вабяць да сабе.

Я слаўлю тваё неба, сонца, азёры,

О, поўнач, месца лепш няма нідзе!

О, поўнач, месца лепш няма нідзе!

Я ведаю пра даўнія тыя часы,

Калі ты вялікай стала дзяржавай —

Услаўленай стала ты і ёю будзеш заўсёды,

Так, на поўначы я жыць і памерці жадаю.

Так, на поўначы я жыць і памерці жадаю.

Служыць табе, радзіма, — воля мая,

І верыць у мяне ты можаш цвёрда.

Розумам і мячом абараню я цябе,

Несці твой сцяг з гонарам буду.

Несці твой сцяг з гонарам буду.

Я буду ваяваць за нашу агульную радзіму -

За Швецыю, Бог дапаможа, я ведаю.

Патрэбна мне толькі ты, не патрабуюся ў іншым -

Не, на поўначы я жыць і памерці жадаю.

Не, на поўначы я жыць і памерці жадаю.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]