Гінкго двухлопасцевы

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Ginkgo-biloba-male.JPG

ГІНКГО ДВУХЛОПАСЦЕВЫ (лац. Ginkgo biloba), двухдомнае хвойнае дрэва сямейства гінкгавых.

Рэліктавая расліна.

Вышыня да 30-40 м. Крона светлая, пірамідальная. Лісце чараньковае, з паўкруглай пласцінкай і характэрным жылкаваннем, ападае на зіму. Тычынкавыя кветкі ў суквеццях, песцікавыя - адзіночныя. Семя вялікае, з мясістай вонкавай і цвёрдай унутранай абалонкай.

Радзіма Паўднёвы Кітай, Японія.

На Беларусі гінкго ёсць у Гомелі, Кобрыне.

Светлалюбнае, дэкаратыўнае дрэва, прыдатнае для вырошчвання ў садах і парках.

Commons