Гіперыён, тытан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Шаблон:Тытаны Гіперыё́н (грэч. Ὑπερίων — вельмі высокі) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] тытан, сын Урана і Геі [2], муж сваёй сястры Тэі, бацька Геліяса [3], Селены і Эас.
Гіперыён — «зіхатлівы» бог, літаральна «ідучы наверсе», гэта значыць, па небе, і таму атаясамляецца ён з Геліясам — нярэдка ў Гамера, у эліністычнай міфалогіі — увесь час; так, сыны Геліяса называюцца Гіперыянідамі.
Паводле эўгемерыстычнаму вытлумачэнню, Гіперыёнам назвалі чалавека, які першым спасцігнуў рух нябесных свяцілаў, чаму яго і сталі зваць «бацькам» іх [4].
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.304, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.157
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 3; 2, 2
- ↑ Гамер. Адысея XII 374; Мімнерм, фр.5 Джэнцілі-Прата; Піндар. Алімпійскія песні VII 39
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 67, 1
| Гэта пачатак артыкула па антычнай міфалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |