Гіпотэза
Гіпо́тэза (стар.-грэч. ὑπόθεσις — здагадка; ад ὑπό — знізу, пад + θέσις — тэзіс) — навуковая здагадка, якая вылучаецца дзеля тлумачэння любой з'явы і патрабуе пераверкі на вопыт і тэарэтычнага абгрунтавання, дзеля таго каб стаць дакладнай навуковай тэорыяй. Таксама — недаказанае сцвярджэнне або здагадка. Любая гіпотэза павінна быць аспрэчанай або даказанай. Бясспрэчныя здагадкі (напрыклад, аксіёмы) гіпотэзамі не з'яўляюцца.
Асаблівасцю гіпотэзы, як формы навуковых ведаў з'яўляецца тое, што яна заўсёды мае пэўную ступень верагоднасці, адрозную ад 100%.
Таксама гіпотэза можа вызначацца як форма развіцця ведаў, што ўяўляе сабой абгрунтаванае меркаванне, высунутае з мэтай высвятлення уласцівасцяў і прычын доследных з'яў (В. І. Кірылаў, А. А. Старчанка).
Як правіла, гіпотэза выказваецца на аснове шэрагу назіранняў (прыкладаў), якія пацвярджаюць яе, і таму выглядае праўдападобна. Гіпотэзу ў далейшым або даказваюць, ператвараючы яе ў усталяваны факт (гл. тэарэма, тэорыя), або абвяргаюць (напрыклад, паказваючы контрпрыклад), пераводзячы ў разрад памылковых сцверджанняў.
Недаказаная і неабвергнутая гіпотэза называецца адкрытай праблемай.
Змест |
Фармаванне гіпотэз [правіць]
Гіпотэзы, як ідэі, маюць імавернасны характар і ў сваім развіцці маюць тры стадыі:
- Назапашванне матэрыялу, вылучэнне гіпотэзы;
- Фарміраванне асноўнай гіпотэзы і яе абгрунтаванне;
- Пераверка атрыманых вынікаў на практыцы.
Пераверка гіпотэз [правіць]
Пераверка гіпотэзы здзяйсняецца з дапамогай эксперыменту ці серыі эксперыментаў. Дзеля правядзення эксперыменту дзеля пераверкі гіпотэзы спачатку ствараецца мадэль, у рамках якой мяркуецца праводзіць дадзены эксперымент. Па выніках эксперыменту да гіпотэзы ўносяцца карэктыроўкі і праводзяцца новыя эксперыменты.
Прыклады матэматычных гіпотэз [правіць]
- Вялікая тэарэма Ферма, больш 300 гадоў была адкрытай праблемай, даказана Эндру Уайлсам у 1995 годзе
- Гіпотэза Эйнштэйна
- Праблема Гольдбаха, адкрытая праблема
- Гіпотэза Мертэнса, аспрэчана
- Гіпотэза Эйлера, аспрэчана
- Гіпотэза аб існаванні няцотнага дасканалага ліку, адкрытая праблема
- Гіпотэза Сепіра — Уорфа
- Гіпотэза Арціна, адкрытая праблема
- Паліномная вырашамасць задачы распазнання прастаты натуральных лікаў, даказана Агравалам, Каялам і Саксенай у 2002 годзе
Праблемы тысячагоддзя [правіць]
Матэматычны інстытут Клэя прапанаваў па мільёне долараў ЗША за рашэнне кожнай з наступных матэматычных праблем:
- Гіпотэза Бёрча — Свінертан-Даера
- Гіпотэза Ходжа
- Ураўненні Наўе — Стокса
- Роўнасць класаў P і NP
- Гіпотэза Рымана
- Квантавая тэорыя Янга — Мілса
- Гіпотэза Пуанкарэ (даказана Рыгорам Перэльманам у 2003 годзе)