Гіпс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гіпс | |
|---|---|
| «Гіпсавая ружа» з Сахары, 47 см у даўжыню | |
| Формула | CaSO4•2H2O |
| Сінгонія | Манаклінная |
| Колер | Белы, шэры, чырвоны |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны да перламутравага |
| Цвёрдасць | 1,5—2,0 |
| Спайнасць | Вельмі дасканалая |
| Злом | Няроўны; гнуткі, але не эластычны |
| Шчыльнасць | 2,2—2,4 г/см³ |
Гіпс — мінерал з класа сульфатаў, склад: CaSO4•2H2O. Кудзелістая разнавіднасць гіпсу называецца селенітам, а крупчастая — алебастрам.
Гіпс ўтрымлівае 32,56 % СаО, 46,51 % SO3 и 20,93 % H2O. Чысты гіпс бясколерны і празрысты. Пры награванні да 170 °C часткова губляе ваду і пераўтвараецца ў алебастр. Пры змешванні з вадой алебастр хутка цвярдзее і пераўтвараецца ў гіпс.
Змест |
[правіць] Вытворчасць
У 2005 годзе у свеце выраблена 110 млн. тон гіпсу (павелічэнне на 0,9 %). На чатырох найбуйнейшых прадуцэнтаў — ЗША, Іран, Канаду і Іспанію прыпадае 43 % сусветнай вытворчасці гіпсу.
[правіць] Выкарыстанне
Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве пры прыгатаванні тынковачных, гіпсабетонных сумесяў, у вытворчасці фарбаў, глазуры, у медыцыне, выяўленчым мастацтве, у аптычнай прамысловасці і інш.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 1990. — С. 56. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3.(руск.)
[правіць] Спасылкі
- Гіпс у базе webmineral.com (англ.)