Гісталогія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гісталогія (ад грэч. Ίστίομ - тканка і грэч. Λόγος - веды, слова, навука) — раздзел біялогіі, які вывучае будову тканак жывых арганізмаў. Звычайна гэта робіцца рассяканнем тканак на тонкія пласты і з дапамогай мікратома. У адрозненне ад анатоміі гісталогія вывучае будову арганізма на тканкавым узроўні.
Гісталогія чалавека — раздзел медыцыны, які вывучае будову тканак чалавека.
Гістапаталогія — профіль мікраскапічнага вывучэння пашкоджпнай тканкі, з'яўляецца важным інструментам патамарфалогіі (паталагічная анатомія), бо дакладны дыягназ рака і іншых захворванняў звычайна патрабуе гістапаталагічнага даследавання узораў тканак.
Гісталогія судова-медыцынская — раздзел судовай медыцыны, які вывучае асаблівасці пашкоджанняў на тканкавым узроўні.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гісталогія
| Гэта пачатак артыкула па гісталогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |