Гістарычная геаграфія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гістарычная геаграфія вывучае фізічную, эканамічную і палітычную геаграфію мінулага той ці іншай краіны або тэрыторыі.[1]

На дадзены момант вылучаецца 8 сектараў гістарычнай геаграфіі:[Крыніца?]

  1. гістарычная фізічная геаграфія (гістарычнае землязнаўства) — самая кансерватыўная галіна, вывучае змены ландшафту;
  2. гістарычная палітычная геаграфія — вывучае змены палітычнай карты, дзяржаўнага ладу, маршруты заваявальных паходаў;
  3. гістарычная геаграфія насельніцтва — вывучае этнаграфічныя і геаграфічныя асаблівасці размеркавання насельніцтва на тэрыторыях;
  4. гістарычная сацыяльная геаграфія — вывучае ўзаемаадносіны грамадства, змену сацыяльных слаёў;
  5. гістарычная культурная геаграфія — вывучае духоўную і матэрыяльную культуру;
  6. гістарычная геаграфія ўзаемадзеяння грамадства і прыроды — прамое (ўплыў чалавека на прыроду) і зваротнае (прыроды на чалавека);
  7. гістарычная эканамічная геаграфія — вывучае развіццё вытворчасці, прамысловыя рэвалюцыі;
  8. гісторыка-геаграфічнае краіназнаўства.

Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]