Гісторыя Мінска
Першая згадка ў «Аповесці мінулых гадоў» пра Мінск (Меньск, Менеск) датуецца 1067 у сувязі з ваеннымі дзеяннямі паміж полацкім князем Усяславам Брачыславічам і Яраславічамі, калі апошнія разбурылі Менск і забілі або увялі ў палон яго жыхароў.
|
[правіць] Узнікненне Менска
Дзядзінец або Замчышча Менска, плошчай 3 га, узведзены на правым беразе р. Свіслач, пры ўпадзенні ў яе р. Няміга, у 2-ой палове ХІ ст. На думку некаторых гісторыкаў, Менск узнік у 16 км на захад ад Замчышча, на беразе р. Менкі (адсюль назва горада), дзе захаваўся комплекс археалагічных помнікаў, а ў канцы ХІ ст. (1084[1]) перанесены да Замчышча, на сучаснае месца.
[правіць] Рост горада
[правіць] Дзядзінец
Археалагічныя даследаванні паказалі, умацаванні менскага мелі два этапы будаўніцтва. Першапачаткова шырыня яго падножжа, насыпанага з буйназярністага пяску, складала каля 14 м. Унутраны схіл вала быў пакрыты дзірваном. На другім этапе, відаць пасля таго як Менск стаў сталіцай княства, вал дзядзінца ўдвая пашырылі і значна павялічылі ў вышыню. Для ўмацавання вала выкарыстоўвалі камень нарыхтаваны для будаўніцтва царквы. Сама канструкцыя вала была шырока вядомай у заходніх славян і прымянялася ў іх калі ўмацаванні будаваліся побач з забалочанай або затопленай мясцовасцю, каб надаць валу дадатковую трываласць на выпадак паводак. На думку Э. М. Загарульскага, профіль вала з вонкавага боку меў стромкі пад'ём пад вуглом 45-50°, таксама па яго версіі ў Менску былі двухвежавыя вароты, вежы злучаліся паміж сабой зрубавай устаўкай над варотамі, мелі чатыры ярусы, тры з іх — баявыя. Па іншай версіі (Ю. А. Заяц, Г. В. Штыхаў), вароты былі аднавежавыя.
[правіць] Пасады
У ХІІ-ХІІІ ст. на поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход ад дзядзінца вырас рамесны пасад з гандлёвай плошчай. Тады ж узніклі паселішчы і на паўночны захад ад Замчышча — Пятніцкі канец. Таксама былі паселішчы і на левым беразе Свіслачы, каля Траецкай гары, адны даследчыкі лічаць што яны таксама ўзніклі ў У ХІІ-ХІІІ ст., іншыя што гэтае паселішча ёсць колішнім горадам Нямігай. Агульная плошча, якую займаў у старажытнасці Мінск, складала каля 20 га. Амаль увесь горад знаходзіўся на правым беразе Свіслачы. Найбольшая магутнасць культурнага пласта адносіцца да ХІІІ ст. Напластаванні ХІІ ст. у Мінску нязначныя (каля 0,5 м), а пласта ХІ ст. на Замчышчы практычна няма.
[правіць] За часам ВКЛ
- Да 1326 Мінск уваходзіць у склад ВКЛ.
- У каралеўскай грамаце 1444 Менск названы ў ліку найболей развітых гарадоў ВКЛ.
- У 1499 атрымлівае магдэбургскае права.
- З 1565—1566 Менск цэнтр Менскага ваяводства, самага буйнога ваяводства ў ВКЛ.
- З кан. 16 ст. тут праходзілі паседжанні вышэйшага судовага органа ВКЛ — Трыбунала ВКЛ.
- У 1591 горад атрымаў герб.
Архітэктуру ў 16—17 ст. вызначалі вуліцы, прылеглыя да Менскага замка, Верхняга горада (рынку), Ніжняму рынку і Траецкай гары, забудаваныя домами феадалаў, купцоў, багатых рамеснікаў. На плошчы Верхняга рынку сфарміраваўся ансамбль, мастацкі сілуэт якога стваралі групы культавых будынкаў (касцёл і манастыр бернардзінак, касцёл і манастыр бернардынцаў, царква Святога Духа і манастыр базыліянінаў, ратуша і інш.).
Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад разбураны. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 Мінск у 1707 быў заняты войскам Карла XII, у 1710—1711 перажыў эпідэмію чумы.
[правіць] У складзе Расіі
- У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мінск увайшоў у склад Расійскай імперыяй, цэнтр губерніі.
- Падчас вайны 1812 акупіраваны французскімі войскамі, разбураны і разрабаваны. Да сяр. 19 ст. адноўлены.
- У 1870-я праз Мінск пракладзеныя Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская чыгункі.
- У 1-ю сусветную вайну з кастрычніка 1915 — прыфрантавы горад, у якім размяшчаліся штаб Заходняга фронту і інш. франтавыя арганізацыі і ўстановы, шпіталі.
У 1917 у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд, у сакавіку абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. У 1918 горад акупіравалі германскія, у 1919—1920 — польскія войскі.
[правіць] БССР
З утварэння БССР Мінск — яе сталіца (1919—1991).
- У 1924—1930 цэнтр акругі, з 1934 — раёна, з 1938 — вобласці.
- У Вялікую Айчынную вайнуу акупіраваны, дзейнічала патрыятычнае падполле. У Мінску і яго наваколлях акупацыйны рэжым стварыў 9 лагераў і яўрэйскае гета, дзе было знішчана больш 400 тыс. чалавек, горад пераўтвораны ў руіны. Адноўлены ў 1946—1950-я.
- 26.6.1974 Мінску прысвоена ганаровае званне горад-герой.
[правіць] Рэспубліка Беларусь
З 1991 Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь. Гэты статус горада замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2000 № 410-з «Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска».
Перспектывы развіцця горада вызначаюцца «Генеральным планам г. Мінска з прылеглымі тэрыторыямі ў межах перспектыўнай гарадской рысы».
Эканамічныя цяжкасці 1990-х пэўным чынам стрымалі развіццё горада. Актыўнае будаўніцтва разгарнулася ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х.
У бліжэйшы час плануецца пачаць будаўніцтва новага шматфункцыянальнага раёна Мінск-Сіці, трэцяй лініі метрапалітэна, стварэнне цэнтра маніторынга грамадскай бяспекі, інтэлектуальнай транспартнай сістэмы бяспекі Мінска з уключэннем у яе аўтамабільных дарог М-2 і М-9, … (дадавайце ў пералік вядомыя зацверджаныя праекты).
У перспектыве разглядаецца магчымасць будаўніцтва трэцяга гарадскога кольца ад праспекта Прытыцкага да праспекта Пераможцаў, двухузроўневай транспартнай развязкі вуліцы Ціміразева з чыгуначнымі пуцямі Маладзечненскага накірунку, … (дадавайце ў пералік аб'яўленыя праекты).
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
Зноскі
- ↑ Так, напрыклад, у: Лыч. Назвы зямлі беларускай. — Мн., 1994.
