Гісторыя Светлагорска
Змест |
[правіць] Ад узнікнення да 1793 г.
Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з 6 — 7 ст., а з 13 ст. існуе непарыўна[1]. У 8 — 10 ст. гэтая мясцовасць знаходзілася ў землях плямён дрыгавічоў, у якіх склалася Тураўскае княства (вядомае з 980 г.). У 12 ст. Тураўская зямля была падзелена на ўдзелы, і ў ніжнім цячэнні р. Бярэзіны ўзнікла Свіслацкае княства. У сяр. 14 ст. яно ўвайшло ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ).
Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як вёска, у якой быў маёнтак Шацілінскі Востраў, у ВКЛ[2]. Як сведчыць дакумент — прывілей вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ Аўгуста, выдадзены ў Варшаве, маёнтак пасля папярэдняга ўладальніка Рамана Шацілы перадаваўся зямяніну Ждану Манкевічу за выкананне вайсковай службы[3]. У 1566 г. паселішча ўвайшло ў створаны Рэчыцкі павет Менскага ваяводства ВКЛ.
З 1 ліпеня 1569 г. ў выніку аб'яднання ВКЛ і Польскага каралеўства — у Рэчы Паспалітай. 25 лютага 1576 года шляхціц Ждан Манкевіч згадваецца ў лісце караля і вялікага князя Стэфана Баторыя чачэрскаму старасце Крыштапу Зяновічу — аб тым, што шляхта Рэчыцкага павета павінна несці службу ў замку г. Чачэрска, і не прыцягвацца да іншых павіннасцей[4].
У 1634 г. шляхціц Пётр Суляціцкі падараваў тут дзялянку зямлі езуітам, якія збудавалі каля 1650 г. драўляны касцёл, утрымлівалі місіянерскі пункт[5]. (Раней заснаванне касцёла адносілі да 1638 г.[6], але гэта не паццвердзілася[7].) У 1639 г. сяло Шацілавічы[8] — у так званым Парыцкім двары Бабруйскага староства Рэчыцкага павета, мае 17 сялянскіх двароў (у вопіс не ўносіліся шляхецкія двары)[9]. У вопісу 1684 г. ў Шацілавічах — шляхецкі двор Манкевічаў і 3 сялянскія двары[10].
У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій маюцца Шацілкі, у Карпілавіцкай парафіі Бабруйскага дэканата Віленскай дыяцэзіі[11]. У 1766 г. у Шацілках згадваецца мытны страж, які адносіўся да Глускай галоўнай мытнай каморы[12].
[правіць] У 1793 — 1918 гг.
З 1793 г., пасля ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі. Уваходзілі ў Парыцкую воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гг. называлася Мінскім наместніцтвам). У 1795 г. згадваюцца вёска і ваколіца Шацілкі, у якіх разам было 30 двароў[13]. У 1800 г. у Шацілках 20 шляхецкіх і 3 сялянскія двары, дарослае насельніцтва складала 88 мужчын і 102 жанчыны. Праваслаўны прыход адносіўся да Свята-Петра-Паўлаўскага храма ў в. Чыркавічы (1879 г.)[14]. У 1890 г. — 49 двароў, прыстань[15].
У пачатку XX ст. Шацілкі вядомы як ваколіца (680 жыхароў, 70 двароў) і маёнтак (33 жыхары, 1 двор). У 1915 г. побач праведзена чыгунка і ўтворана станцыя Шацілкі[16]. У 1916 г. у Шацілках згадваецца аднакласнае народнае вучылішча[17]. Паводле перапісу 1917 г., у ваколіцы Шацілкі 685 жыхароў, у маёнтку — 6, на чыгуначнай станцыі — 66 жыхароў, 13 двароў[13].
[правіць] З 1918 г. да нашага часу
З 25 сакавіка 1918 года Шацілкі — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У час савецка-польскай вайны занятыя польскімі войскамі з 6 сакавіка па 9 ліпеня 1920 года[18]. З 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.
У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З гэтага дня мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савету (да 1960 г.) ва ўтвораным Парыцкім раёне[19], які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць. Чыгуначная станцыя Шацілкі была ўключана ў Чыркавіцкі сельсавет Парыцкага раёна.
У м. Шацілкі ў 1924 г. адчынена пачатковая школа (65 вучняў, цяпер школа № 2). У 1926 г. дзейнічалі 2 воўначоскі, паравы млын, крупарушка. У 1929—1932 гг. на базе кузні створана суднабудаўнічая арцель, якая затым пераўтворана ў верф (зараз — завод зборнага жалезабетону). 27 верасня 1938 г. мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваныя, і м. Шацілкі аднесена да вёсак. У час Вялікай Айчыннай вайны Шацілкі пакінуты савецкімі войскамі 7 жніўня 1941 г., акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі да 27 лістапада 1943 г., на суднаверфі і чыгуначнай станцыі дзейнічалі антыфашысцкія падпольныя групы.
У 1954—1958 гг. у Шацілках пабудавана Васілевіцкая ДРЭС[20] (цяпер Светлагорская ЦЭЦ). 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак [21], з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[22], а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[23]. З 7 сакавіка 1963 па 4 студзеня 2002 г. горад меў абласное падпарадкаванне.
| Год | Назва | З якога сельсавета | Спосаб уключэння |
|---|---|---|---|
| 1939 | пасёлак Арэхаўка | Чыркавіцкі | Ссяленне |
| 1939 | хутар Зайванеў | Чыркавіцкі | Ссяленне |
| 1930-я гг. | пас. Краснае Знамя | няма звестак | Далучэнне |
| няма звестак | пас. Прабуджэнне | Шацілкаўскі | Далучэнне |
| 1966 | чыгуначная станцыя Шацілкі | Чыркавіцкі | Далучэнне[24] |
| 1975 | в. Светач (да 1964 Какаль, гіст. Какель) | Чыркавіцкі | Далучэнне[25] |
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
- ↑ РАССАДИН, С. Е. О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234 — 236. (руск.)
- ↑ МАСЛЮКОЎ, Т. В. З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага. ІІ выпуск. Гомель, 1996, с. 22 — 26.
- ↑ МАСЛЮКОЎ, Т. В. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы — старажытныя шляхецкія роды Беларусі // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 47 — 49.
- ↑ МАСЛЮКОЎ, Т. В. Студэнт са Светлагорска выявіў невядомыя звесткі па гісторыі свайго горада // Светлагорск — рэгіянальны партал. 2008. 3 кастрычніка.
- ↑ Шацілавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2. — Мінск: БелЭН імя П. Броўкі, 2005, с. 754. — ISBN 985-11-0378-0.
- ↑ БЛІНОВА, Т. Б. Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Мн., 1993, с. 255. — ISBN 5-85700-074-2.
- ↑ МАСЛЮКОЎ Т. В. Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне.
- ↑ бел.: шаць — добрае, прыгожае месца, у слоўніку рус. мовы Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні».
- ↑ КЕРНАЖЫЦКІ, К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
- ↑ РАССАДЗІН С. Я. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска
- ↑ Diecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego. (польск.)
- ↑ ДОЎНАР, А. Стан дарог і дарожных камунікацый Рэчыцкага павета (1765 — 1766 гг.) // Пятыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Гомель, 2005, с. 220 — 225.
- ↑ 13,0 13,1 ДУЛЕБА, Г. І.; КУРЫЛОВІЧ, Г. М. Светлагорск // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 741—742.
- ↑ З апісання цэркваў Светлагоршчыны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 77 — 85.
- ↑ JELSKI, A. Szaciłki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. XI. Warszawa, 1890, s. 755. (польск.)
- ↑ КИШТЫМОВ, А. Этапы железнодорожного строительства на Беларуси // Камунікат. (руск.)
- ↑ Кароткая інфармацыя аб навучальных установах, якія існавалі на тэрыторыі Светлагорскага раёна // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 112 — 113.
- ↑ КРАЎЦОЎ, І. Я.; ХОМІЧ, А. М. У віхуры грамадзянскай вайны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 121—133.
- ↑ КАМІНСКІ, М. І.; ПЯТРОСАВА, А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985, с. 334.
- ↑ Назва па радовішчу торфу каля г. Васілевічы Рэчыцкага раёну.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 снежня 1956 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак».
- ↑ Цяперашняя назва — ад «святло» і «горад».
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
- ↑ ДУЛЕБА, Г. І.; КУРЫЛОВІЧ, Г. М. Аб населеных пунктах, якія ўжо не існуюць ці перайменаваны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 742—748.
- ↑ ПРАЧ, С. Мінулае сяла Чырковічы // Агні камунізму. 1982. 15 чэрвеня. С. 3.
[правіць] Літаратура
- ГРАБЯНЧУК, І. В. З гісторыі рэлігійнага жыцця на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна (ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) // Гомельшчына: старонкі мінулага. Гомель, 1996, с. 26 — 31.
- ГРАБЯНЧУК, І. В. Светлагорск // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 3. С. 105 — 110.
- ЛУК'ЯНАЎ, П. Р. З гісторыі Светлагорска // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1997. № 3. С. 42 — 43.
- Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000. ISBN 985-01-0254-3.
- Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. Мн., 2003. ISBN 985-01-0255-1.
- РАМАНЦОЎ, В. А. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. ISBN 978-985-6906-52-0.
- РАССАДЗІН, С. Я., МІХАЛЬЧАНКА А. М. Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005. ISBN 985-01-0530-5.
- Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 257. ISBN 985-11-0214-8.
- СЦЕПУК, У.; САВАСЦЕНКА, Я. Светлагорск. Мн., 1966.
- ХОМІЧ, А. М. Усталяванне і распаўсюджанне каталіцкай канфесіі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна (XVII — пачатак ХХ ст.ст.) // Гомельшчына: старонкі мінулага. Гомель, 1996, с. 31 — 35.
[правіць] У Сеціве
- ГОРБАЧЁВ, Н. Новая явь светлого города // Нефтяник Полесья. 1998. № 2. (руск.)
- ГОРМАШ, Ю. М. Шацілкі: далёкая мінуўшчына і першыя археалагічныя даследаванні // Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны.
- Парафія Узвышэння Святога Крыжа. З гісторыі (касцёла) // Рэгіянальны партал — Светлагорск.
- Шацілкі, 1950-я гг. Вуліцы. (Фота.) // Рэгіянальны партал — Светлагорск.
- Шацілкі, 1950-я гг. Верф. (Фота, звесткі з гісторыі.) // Рэгіянальны партал — Светлагорск.
- МАСЬЛЮКОЎ, Т. Продкі сьветлагорцаў супернічалі са славутым Карлам I Сцюартам // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 16 верасня.
- МАХМУДАВА, Л. С. Я. Рассадзін аб пісьмовых крыніцах сучаснага Светлагорска // Светлагорскія навіны. 2010. 28 красавіка.
- Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя адбылася ў Светлагорску // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2010. 4 мая.
- АСТАШКЕВІЧ, І. 50 заўтра ці 450 сёння? — або таямніцы жыцця маладога горада, які сталее на вачах // Звязда. 2010. 21 мая.
- Прэзентацыя кнігі Віктара Раманцова ў Светлагорску // Будзьма разам! 2011. 15 верасня.
[правіць] Галерэя
-
Герб Манкевічаў «Любіч».
-
Камень з крыжом, 17 ст. Гарадскі музей.
