Гісторыя Сібіры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гісторыя Сібіры

Сібір была заселеная чалавекам з палеаліту. Пачатак земляробства і цывілізацыі звязаны са з'яўленнем у Сібіры цюркаў, якія стварылі першыя дзяржавы: Уйгурскі каганат і Енісейскі (Хакаскі) каганат. Пасля 1200-х Сібір увайшла ў склад Мангольскай імперыі, пасля распаду якой было адноўлена цюркскае Сібірскае ханства, якое ў 16-17 ст. было паступова заваяванае Маскоўскім царствам.

Заваёву Сібіры пачаў казак Ярмак, працягнулі шматлікія палкаводцы, уключаючы Хабарава і Дзяжнёва. Ад сярэдзіны 17 стагоддзя царскі ўрад высылае ў Сібір прадстаўнікоў розных народаў, у тым ліку беларусаў. Вядомы дзённік Адама Каменскага, беларуса, сасланага ў Сібір у 1657. У Сібіры ён стаў сотнікам казацкага войска, але пазней быў выкуплены польскім урадам і вярнуўся ў Беларусь.

З сярэдзіны 19 стагоддзя ў Сібіры фармуецца нацыянальны рух (абласніцтва), які, аднак, у грамадзянскай вайне 1918—1922 гг. не змог дамагчыся незалежнасці.

На пач. 20 ст. практычна ўся тэрыторыя Сібіры ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі, але пазней Манчжурыя адышла да Кітая, а г.зв. Паўночны Казахстан — да Казахстана.

Першапачаткова ў Сібіры панавалі шаманізм і маніхейства, татарскія ханы з 15 стагоддзі ўводзілі іслам, а маскоўскія цары з 17 стагоддзя — праваслаўе. У Сібіры дагэтуль захоўваецца вялікая разнастайнасць народаў і рэлігій.