Гісторыя пра Варлаама і Іасафа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Літаратурны твор
Гісторыя пра Варлаама і Іасафа
Жанр:

аповесць

Пераклад на беларускую:

1637

«Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» — помнік перакладной беларускай літаратуры XVII ст. Арыгінал узнік у Індыі на аснове народных паданняў пра Буду, праз персідскае і арабскае пасрэдніцтва стаўвядомы грэкам, у XI ст. усходнім славянам. У аповесці апісваецца жыццё індыйскага царэвіча Іасафа, які пад уплывам хрысціянскага прапаведніка Варлаама прыняў новую веру, стаў фанатычным яе прыхільнікам, далучыў да хрысціянства свайго бацьку і народ, пакінуў свецкае жыццё, зрабіўся пустэльнікам. Беларускі пераклад надрукаваны ў 1637 г. у Куцеінскай друкарні, стаў непасрэднай крыніцай рускага перакладу, апублікаванага ў 1681 г. у Маскве. Прытчы з аповесці праніклі ў вусную народную творчасць. У XVIII ст. на Беларусі ўзнікалі фальклорныя перапрацоўкі твора («Алісахвій-царэвіч» і інш).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чамярыцкі, В. «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» / Вячаслаў Чамярыцкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 39.