Гі дэ Лузіньян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гі дэ Лузіньян
Guy de Lusignan
Сцяг8-ы Кароль Іерусаліма
1186 — 1192
Папярэднік Балдуін V Іерусалімскі
Пераемнік Ізабела Іерусалімская
2-і Кароль Кіпра
1192 — 1194
Папярэднік Ісак Камнін Кіпрскі
Пераемнік Амары II Іерусалімскі

Нараджэнне 1150 ці каля 1129[1]
Смерць 18 ліпеня 1194
Месца пахавання
Род Лузіньяны
Бацька Гуга VIII дэ Лузіньян[d]
Маці Бургонь дэ Ранкон[d]
Жонка Сібіла Іерусалімская[d][2]
Дзейнасць кароль, рыцар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гі (Гвіда) дэ Лузіньян (фр.: Guy de Lusignan, пам. 18 ліпеня 1194) — бачная асоба ў гісторыі крыжовых паходаў і дзяржаў крыжакоў, французскі рыцар з дынастыі Лузіньянаў, кароль Іерусаліма, кіраўнік Кіпрскага каралеўства. Каралём Кіпра Гі дэ Лузіньян не быў каранаваны і прыняў кіраванне Кіпрам у маі 1192 (кіраваў да 1194). Сын Гуга VIII дэ Лузіньяна і Бургонь дэ Ранкон.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Палонны кароль»: эскіз Джозефа Райта да карціны, якая адлюстроўвае Гі дэ Лузіньяна ў палоне ў Саладзіна

Род Лузіньянаў паходзіў з французскага графства Пуату. Малады рыцар Гі дэ Лузіньян, прыбыўшы на Святую зямлю, ажаніўся з спадчынніцай іерусалімскага прастола Сібілай, дачкой Амары I. Пасля смерці яе сына ад першага шлюбу, караля Балдуіна V, у 1186 годзе быў абвешчаны каралём Іерусаліма. Аднак пасля смерці Сібілы (у кастрычніку 1190) у сувязі з палацавымі інтрыгамі, кіраўніком Іерусаліма ненадоўга стаў Конрад дэ Манферат (забіты асасінамі), а затым Генрых II Шампанскі.

Востраў Кіпр быў перададзены Гі дэ Лузіньяну вялікім магістрам ордэна тампліераў пры ўмове вяртання 40 тысяч сарацынскіх безантаў, выплачаных як дэпазіт каралю Англіі. Астатнія 60 тысяч (востраў быў у свой час прададзены ордэну тампліераў за 100 тысяч) Гі абавязваецца выплаціць Рычарду I у двухмесяцовы тэрмін. Большую частку з гэтых 60 тысяч Гі атрымаў ад Генрыха Шампанскага ў абмен на прывілей пажыццёвага кіравання Іерусалімскім каралеўствам, а астатнюю суму без вялікіх намагання сабраў менш за месяц у трыпалійскіх купцоў, якія атрымалі наўзамен асаблівыя гандлёвыя прывілеі на востраве Кіпр.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]