Дабруджанскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дабруджанскае княства
Добруджанско княжество

дэспатат
Coat of arms of the Second Bulgarian Empire.svg
1322 – 1395


Ottoman flag.svg


Bulgaria Ivan Alexander (1331-1371).svg
Відзінскае царства, Тырнаўскае царства і Дабруджанскае княства
Сталіца Каварна
(прыкладна да 1360)
Каліякра
(прыкладна з 1360 - 1413)
Мова балгарская
Рэлігія праваслаўе
Форма кіравання манархія
Сцяг Балгарыі Гісторыя Балгарыі
Coat of arms of Bulgaria.svg

Даславянская Балгарыя

Адрыскае царства

Рымская Фракія

Балгарскае ханства

Першае Балгарскае царства

Заходне-Балгарскае царства

Візантыйская Балгарыя

Другое Балгарскае царства

Дабруджанскае княства

Відзінскае царства

Асманская Балгарыя

Іліндэнскае паўстанне

Трэцяе Балгарскае царства

Балканскія войны

Першая сусветная вайна

Другая сусветная вайна

Народная Рэспубліка Балгарыя

Рэспубліка Балгарыя


Партал «Балгарыя»

Дабруджанскае княства, Дабруджанскі дэспатат, Карвунскае княства (дэспатат) — дзяржава, якая аддзялілася ад Тырнаўскага царства. Існавала прыкладна з 1322 года па 1395 год. Назва княства паходзіць ад турэцкага вымаўлення імя аднаго з яго кіраўнікоў — Даброціцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку крызісу цэнтральнай улады ў Балгарыі шэраг феадалаў перасталі падпарадкоўвацца цару. Адзін з такіх феадалаў, Балік, выйшаў з пад кантролю цэнтральнай улады і ўтварыў напаўнезалежнае княства са сталіцай у Каварне.

У гады яго кіравання княства мела няясны статус. Аднак наступны кіраўнік княства, Даброціца (13471386; пачынаючы з 1357 года карыстаўся тытулам «дэспат») дамагаецца поўнай незалежнасці ад Тырнава ў выніку дапамогі балгарскаму цару Івану Аляксандру ў вайне з венграмі. У выніку гэтай вайны ў 1369 годзе цар Іван Аляксандр аднавіў сваю ўладу ў Відзінскім княстве (акупаваным з 1365 года венграмі), а Даброціца атрымаў шэраг гарадоў (у тым ліку Варну) як плату за дапамогу. Пасля гэтага Дабруджанскае княства стала цалкам незалежным.

Паходжанне заснавальніка Дабруджы Баліка дакладна не вядома. Ёсць тэорыя, што ён паходзіў з таго ж роду, што і балгарская дынастыя Тэртэраў. Пры гэтым яна грунтуецца на тым, што імя Балік магчыма палавецкага паходжання, а таксама на імі другога сына Даброціцы, Тэртэра.

Княства займала тэрыторыю ўздоўж узбярэжжа прыкладна ад горада Варна да мыса Каліякры. Сын Баліка, Даброціца (кіраваў 13651386) перанёс яго сталіцу з Каварны ў Каліякру.

Даброціца стварае маленькі ваенны флот з 14 галер. З яго дапамогай ён вёў паспяховыя ваенныя дзеянні супраць Генуэзскага княства, а таксама здзяйсняе «рэйды» супраць візантыйскіх караблёў, якія аднак расцэньваюцца праціўнікамі, як пірацтва[1]. З Венецыянскай рэспублікай ён падтрымлівае саюзныя адносіны.

Рыцар з Мюнхена Ёган Шылтбергер у канцы XIV стагоддзя пісаў:

" Я быў у трох краінах, якія называюцца Балгарыяй ... Трэцяя Балгарыя ляжыць там, дзе Дунай упадае ў мора і сталіца яе носіць імя Калацэрка. "
Рэканструяваная брама і частка крапасной сцяны крэпасці Каліякра

Ён меў на ўвазе, што замест адзінай дзяржавы былі Тырнаўскае царства, Відзінскае царства і Дабруджанскае княства са сталіцай у Каліякры, і кожная лічыла сябе Балгарскім царствам.

Пасля смерці Даброціцы (каля 13851386) на прастол узышоў яго сын Іванка, якому прыйшлося стаць васалам султана Мурада I, які аблажыў новую сталіцу княства — Варну і падпісаць мір з Генуэзскім княствам.

Аднак пасля паражэння невялікага турэцкага войска ад валашскага ваяводы Мірчы Старога, спасылаючыся на тое, што ні тырнаўскі цар Іван Шышман, ні Іванкі не выслалі войска, як васалы, султан Мурад I, адпраўляе вялікае войска і Дабруджанскае княства спыняе сваё існаванне. Паводле легенды, крэпасць Каліякра на аднайменным мысе пала апошняй.

Зноскі

  1. М. Балард «Genes et L'Outre-mer» («Генуэзцы в Леванте и Черном море» том 2, 1980 г.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]