Дагаберт III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дагаберт III
Dagobert III
Выява Дагаберта III з бронзавага медалю працы Жана Дасье. Каля 1720 года.
Выява Дагаберта III з бронзавага медалю працы Жана Дасье. Каля 1720 года.
кароль франкаў
14 красавіка 711 — паміж 3 верасня і 31 снежня 715
Папярэднік Хільдэберт III
Пераемнік Хільперык II

Нараджэнне каля 698[1]
  • невядома
Смерць 715[2]
  • невядома
Месца пахавання царква Св. Стэфана ў Шуазі-о-Бак (дэп. Уаза, каля Камп’ені)
Род Меравінгі
Бацька Childebert III[d][1]
Маці Эдона
Жонка ?
Дзеці Тэадорых IV[3]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дагаберт III (фр.: Dagobert III; 699 — паміж 3 верасня і 31 снежня 715) — кароль франкаў, кіраваў у 711715 гг., з дынастыі Меравінгаў. Дагаберт быў сынам караля Хільдэберта III і Эдоны. Імя Дагаберт у перакладзе са старажытнагерманскай азначае «бліскучы, як дзень».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дагаберт атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі кароны трох франкскіх каралеўстваў — Нейстрыі, Бургундыі і Аўстразіі — ва ўзросце дванаццаці гадоў. Рэальная ўлада, аднак, знаходзілася ў руках мажардома Піпіна Герыстальскага, які кіраваў у Аўстразіі. У Нейстрыі мажардомам быў яго сын Грымаальд. Аднак абодва яны паміраюць у 714 годзе. Новым мажардомам стаў непаўнагадовы сын Грымаальда Тэадаальд.

Смерць Піпіна выклікала адкрыты канфлікт паміж яго спадчыннікамі і нейстрыйскай шляхтай, якая выбірала мажардомаў. Удава Піпіна Плектруда кіравала каралеўствам ад імя караля Дагаберта III і мажардома Тэадаальда, абодвух непаўналетніх. Нейстрыйская знаць скарысталася гэтым, каб падняць паўстанне. Яны аб’ядналіся ў лесе недалёка ад Кампьені і разбілі войска аўстразійцаў. Пасля гэтага Нейстрыя аднавіла сваю незалежнасць і прызначыла новага мажардома ў асобе Рагенфрэда.

Пакуль увага кіраўнікоў была адцягнута вайной з фрызамі на поўначы, у кароткае валадаранне Дагаберта пачалося адасабленне абласцей паўднёвай Галіі: Саварык, ваяўнічы біскуп Асера, у 714 і 715 гадах на свой страх і рызыку падпарадкаваў сабе Арлеан, Невер, Авалон і Тонер, а Эўдон у Тулузе і Антэнор у Правансе сталі фактычна незалежнымі кіраўнікамі.

Пасля цалкам безаблічнага валадарання Дагаберт III памёр паміж 3 верасня і 31 снежня 715 года ва ўзросце 16 гадоў.

Зноскі

  1. а б Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 119–120. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. Pas L. v. Dagobert III // Genealogics — 2003.
  3. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 120–126. — ISBN 978-2-9501509-3-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]