Дажджавыя лясы ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дажджавыя лясы ўсходняга ўзбярэжжа*
Gondwana Rainforests of Australia**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Аўстраліі Аўстралія
Тып Прыродны
Крытэрыі viii, ix, x
Спасылка 368
Рэгіён*** Азіяцка-Ціхаакіянскі
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1986  (10 сесія)
Пашырэнні 1994
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Дажджавыя лясы ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі (англ.: Gondwana Rainforests of Australia) — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на ўсходнім узбярэжжы мацерыковай часткі Аўстраліі, на мяжы паміж штатамі Квінслэнд і Новы Паўднёвы Уэльс.

Уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ў 1986 годзе (пашыраны ў 1994 годзе) пад назвай Паркі ўмераных і субтрапічных лясоў аўстралійскага ўсходняга ўзбярэжжа (англ.: Australian East Coast Temperate and Subtropical Rainforest Parks). Тады ён складаўся з 16 участкаў дажджавых лясоў на тэрыторыі Новага Паўднёвага Уэльса (плошча каля 203 500 га). У 1994 годзе аб'ект быў пашыраны: у яго ўключылі яшчэ 40 аб'ектаў, большасць з якіх была размешчана на тэрыторыі штата Квінслэнд. У перыяд паміж 19942007 гадамі ён насіў назву Запаведнікі трапічных лясоў Усходне-Цэнтральнай Аўстраліі (англ.: Central Eastern Rainforest Reserves).

У наш час на яго тэрыторыі размешчана каля 50 асобных запаведнікаў, размешчаных паміж аўстралійскімі гарадамі Ньюкасл і Брысбен. Усе яны цягнуцца на 500 км уздоўж Вялікага Водападзельнага хрыбта ва ўсходняй частцы штата Новы Паўднёвы Уэльс і паўднёвай часткі Квінслэнда, а сам аб'ект уяўляе сабою вялікую колькасць шматлікіх участкаў дажджавых лясоў, якія акружаны эўкаліптавымі лясамі і сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Дажджавыя лясы ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі з'яўляюцца самымі шырокімі субтрапічнымі дажджавымі лясамі ва ўсім свеце.[1] Агульная плошча аб'екта складае каля 370 тысяч га.

З навуковага пункта гледжання, яны маюць важнае значэнне, бо ўяўляюць сабою велізарную скопішча старажытнай расліннасці Аўстраліі, якая сфармавалася падчас, калі сучасны мацярык быў яшчэ часткай суперкантынента Гандвана.[1] Рэльеф мясцовасці, на якой размясціліся лясы, разнастайны. Ён складаецца з шматлікіх цяснін, дагістарычных вулканаў, вадаспадаў і рэк.

Свет флоры і фаўны вельмі багаты: у лясах зарэгістравана каля паловы ўсіх сямействаў аўстралійскіх раслін і прыкладна трэць аўстралійскіх відаў сысуноў і птушак (пры тым, што лясы займаюць толькі 0,3% усёй плошчы мацерыковай часткі Аўстраліі).[1]

Зноскі

  1. а б в Gondwana Rainforests of Australia (англ.). Australian Government. Department of the Environment, Water, Heritage and the Arts. Праверана 5 апреля 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]