Даждзьбог

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Дажбог (або Даждзьбог) — у славянскай міфалогіі бог сонечнага святла, сын Сварога. Дажбог быў у славян богам Сонца. Імя яго не ад слова «дождж», як іншы раз памылкова думаюць, яно азначае — «Бог, які дае». Славяне верылі, што Дажбог ездзіць па небу ў чудоўнай калясніцы, запрэжанай чацвёркай белых вогнегрывых коней з залатымі крыламі. А сонечнае святло зыходзіць ад вогненага шчыта, які Дажбог возіць з сабой. Двойчы ў суткі — раніцай і вечарам — ён перасякае Акіян-мора на ладдзі, якую цягнуць гусі, качкі і лебедзі. Таму славяне прыпісвалі асобую моц абярэгам-талісманам у выглядзе качачкі з галавой каня.

Ва ўяўленні беларусаў — прыгожы, светлавалосы моцны дзяцюк. Дажбог — апякун і настаўнік земляробаў, беларусы — яго ўнукі. Верылі, што Дажбог дае людзям фізічную сілу, здароўе, майстэрства. Дажбог захоўвае зямныя ключы. Ён замыкае на зіму зямлю, а потым аддае ключы птушкам, якія адносяць іх у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, і Дажбог адмыкае імі зямлю. Прадвесніцаю Дажбога з'яўляецца Багіня ранішняга святла — Дзянніца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міфалогія Старажытнай Беларусі / А. А. Шамак. — Мн.: Сэр-Віт, 2004 ISBN 985-419-257-1