Дайкіры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варыяцыі "Дайкіры Хемігуэя"

Дайкіры (ісп. Daiquirí) — сямейства алкагольных кактэйляў кубінскага паходжання, асноўнымі кампанентамі якіх з'яўляюцца ром, сок лайма і цукар. Падобны па складзе да бразільскага кактэйлю кайпірын'я.

Дайкіры быў любімым напоем Джона Кенэдзі і Эрнеста Хемінгуэя. Томас Хадсон, галоўны герой рамана Хемінгуэя «Астравы ў акіяне», прызнаваўся: «Мая латынь зусім ніякая, гэтак жа як і мая грэчаская, і мая англійская, і мая галава, і маё сэрца. Я цяпер магу гаварыць толькі на мове замарожанга дайкіры».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]