Дай Чжэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дай Чжэнь
Дата нараджэння 19 студзеня 1724(1724-01-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1777(1777-07-01)[1] (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, матэматык
Навуковая сфера філасофія
Навуковая ступень цзіньшы[d][2]
Школа/традыцыя неаканфуцыянства
Асноўныя інтарэсы філасофія, матэматыка, астраномія, гісторыя, геаграфія.
Аказалі ўплыў Канфуцый
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дай Чжэнь (19 студзеня 1724, Сюнін - 1 ліпеня 1777, Пекін) — кітайскі філосаф-неаканфуцыянец, лідар аднаго з двух галоўных напрамкаў «ханьскагоа вучэння» (Хань Сюэ 汉学, Пу Сюэ 朴 学). Таксама матэматык, астраном, лінгвіст, гісторык і географ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 студзеня 1724 г. у Сюніне правінцыі Аньхой. Паходзіў з сям'і дробнага гандляра. З 1773 года ўдзельнічаў у складанні збору класічнай літаратуры Сы ку цюань шу (поўны збор усіх кніг па чатырох раздзелах). У 1775 годзе за навуковыя заслугі без экзаменаў (якія шэсць разоў беспаспяхова спрабаваў здаць) атрымаў вышэйшую навуковую ступень - цзіньшы і званне акадэміка Ханьліньскай акадэміі.

Зноскі

  1. а б Dai Zhen // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б China Biographical Database
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Elman, Benjamin A. From Philosophy to Philology: Intellectual and Social Aspects of Change in Late Imperial China. Cambridge, MA: Council on East Asian Studies, 1984.