Даламіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Даламіт

ДАЛАМІ́Т - асадкавая горная парода, складаецца больш як на 95% з мінералу даламіту. Карысны выкапень. Пашыраны ў асадкавай абалонцы Зямлі, залягаюць пластамі, лінзамі, купаламі, гнёздамі.

Нярэдка складае глыбока расчлянёныя горныя хрыбты і масівы, напрыклад Даламітавыя Альпы ў Італіі. Гэта горная парода здольная да карставання. У свеце вядомы шматлікія радовішчы даламіту.

На Беларусі выяўлена 10 радовішчаў (у тым ліку распрацоўваецца радовішча Руба ў Віцебскай вобласці) з агульнымі запасамі каля 1 млрд. тон.

Даламіт выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял у металургіі, як сыравіна ў хімічнай і шкляной прамысловасці, у сельскай гаспадарцы для вапнавання глебы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл.