Дама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
  • Дама (ад лац.: domina — спадарыня) — жанчына вышэйшых саслоўяў, спадарыня, пані, баярыня. Даўней — ганаровы тытул адных толькі рыцарскіх жонак (а таксама баранетаў[1]); з часу французскай рэвалюцыі дамамі сталі зваць усіх замужніх жанчын. У Расійскай імперыі: замужняя жанчына вышэйшага і сярэдняга круга.
    • Класная дама — класная наглядчыца ў жаночых сярэдніх вучэбных установах.
    • У картах дама — карта, на якой намаляваная жанчына; краля, карта мацней валета і слабей караля.
    • У шахматах дама — царыца, ферзь.
    • У шашках дама (яшчэ дамка) — шашка, якая дайшла да першага шэрагу суперніка і тым атрымала права хадзіць праз колькі заўгодна клетак па прамой лініі.
  • Дама — дамаст, адамашка, камчатка, узорыстая шаўковая матэрыя,
  • Дама — тое ж, што і дамара (народ у Афрыцы)
  • Дама — зварот да жанчын, прысвечаным у рыцары ў Вялікабрытаніі, адпаведнасць мужчынскаму «сэр».
  1. баранеты ў адрозненне ад баронаў не ставяцца да пэраў