Дамавы сыч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дамавы сыч | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Дамавы сыч |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
| ' | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Дамавы сыч або Сіпель[1] (Athene noctua) — птушка роду сычы сямейства савіныя.
Даўжыня цела каля 25 см. Важыць 150—170 г. Самцы і самкі афарбаваныя аднолькава: спіна светла-бурая або пясочная, на плечавых пёрах круглявыя белыя плямы, брушка белае з бураватымі падоўжнымі стракацінамі. Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, Паўночнай Афрыцы і Азіі (выключаючы Паўночную). У Беларусі трапляецца рэдка, пераважна на поўдні, селіцца ля жытла, у старых парках і закінутых кар'ерах. У кладцы 4-6 яек. Сілкуецца дробнымі грызунамі, насякомымі, радзей птушкамі.
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.325.